Адмовімся ад калядных падарункаў — аддамо грошы пацярпелым
22.12.2010 19:06
—
Разное
|
Людзі мілыя, землякі-беларусы! Каляды — адно з любімых нашых святаў. Калі ў хаце вялікая бяда, Свята святкуецца сціпла. У гэтым годзе мы вырашылі абысціся без падарункаў самым сабе, а грошы, што трацяцца на падарункі, перадаць тым, каму найбольш патрэбна. Тым, хто ў няволі, збіты, іх сваякам і блізкім.Дапамагаць сваім трэба заўсёды, тым больш у такое вялікае свята, як Каляды. Давайце не будзем паддавацца на правакацыі ворагаў нашых, яны толькі і хацелі, каб мы перасварыліся паміж сабою. Пачалі абвінавачваць адзін аднаго: гэты кепскі, гэты здрадзіў. Каб мы зарыліся ў свае норы: я больш не пайду на мітынг, я з партыі выйду. Будзем разам. Будзем з Богам! І ўсё вытрымаем і пераможам! Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытачы «НН» прапануюць акцыю салідарнасці.
|
|