Чаму Мядзведзеў дагэтуль не павіншаваў Лукашэнку. 21.by

Чаму Мядзведзеў дагэтуль не павіншаваў Лукашэнку

23.12.2010 01:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота kommersant.ru

Крыніца ў МЗС Расіі: У час, калі апанентам Лукашэнкі пагражае 15 год турмы, віншаванне з перамогай выглядае спрэчным

Газета.ru пералічыла кіраўнікоў краін, якія ўжо павіншавалі Лукашэнку з пераабраннем, з’едліва дадаўшы пры гэтым: «з перамогай беларускага прэзідэнта павіншавалі і лідары Абхазіі і Паўднёвай Асеціі – дзяржаў, чыю незалежнасць Беларусь не спяшаецца прызнаваць, нягледзячы на абяцанне, дадзенае Лукашэнкам Дзмітрыю Мядзведзеву».

Такім чынам, сябры і аднадумцы павіншавалі, а чаму ж маўчыць Расія?

Затрымка ў віншаванні Лукашэнкі можа быць звязана з тым, што ў гэтую хвіліну не ясны лёс затрыманых у Мінску дзясяткаў лідараў апазіцыі, разважае крыніца Газета.ru ў МЗС Расіі: «Віншаваць Лукашэнку ва ўмовах, калі на наступны дзень экс-кандыдатаў у прэзідэнты могуць пасадзіць на 15 гадоў, выглядае спрэчна».

Расійскіх дыпламатаў таксама непакоіць лёс затрыманых у Беларусі грамадзян Расіі.

Крыніца выдання ў адміністрацыі расійскага прэзідэнта сцвярджае, што віншавальная тэлеграма ад Крамля ў Мінск накіруецца не раней за абявашчэнне афіцыйных вынікаў выбараў. Газета.ru пры гэтым нагадвае, што ў 2006 годзе Уладзімір Пуцін не стаў чакаць афіцыйных вынікаў.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крыніца ў МЗС Расіі: У час, калі апанентам Лукашэнкі пагражае 15 год турмы, віншаванне з перамогай выглядае спрэчным.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика