«Ён ляжаў на зямлі і не падаваў ніякіх знакаў жыцця». 21.by

«Ён ляжаў на зямлі і не падаваў ніякіх знакаў жыцця»

23.12.2010 13:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Рэдакцыю «Нашай Нівы» прыйшоў малады чалавек, які на ўмовах ананімнасці (баіцца пераследу) распавёў пра тое, як стаў сведкам збіцця чалавека групай спецназаўцаў на плошчы Незалежнасці 19 снежня.

Збітым быў мужчына сярэдняга веку, якога закатавалі настолькі, што ён страціў прытомнасць. Тады міліцыянты абступілі ахвяру, спрабавалі прывесці ў змыслы, а калі не ўдалося, кінуліся па «хуткую дапамогу». Збіты быў непрытомны, толькі цела ў яго злёгку рэфлекторна торгалася. Камяк ваты з нашатырным спіртам, які паклалі чалавеку на твар, выніку не даў. Чалавека закінулі ў хуткую, і тая працяглы час не рухалася з месца.

Канец таго самага эпізода назіраў на свае вочы адзін з рэпарцёраў «Нашай Нівы».

Ён бачыў, як адзін з амонаўцаў трымаў галаву збітага прыўзнятай, падклаўшы пад патыліцу сваю далонь. Галава торгалася. Гэта адбывалася між 23.45 і 0.00 паміж каляднай ялінай і ўваходам у метро «Плошча Леніна», ля кромкі праезнай часткі праспекта Незалежнасці. Паведамленне пра гэты эпізод было размешчанае на сайце газеты а 0.11 20 снежня.

Ці ведаеце вы нешта пра лёс збітага чалавека? Калі так, пішыце ў каментарах.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці ведаеце вы нешта пра лёс чалавека, збітага на Плошчы да непрытомнасці каля 23.45 між каляднай ялінай і праезнай часткай праспекта Незалежнасці? Калі так, пішыце ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика