Па якім раскладзе будуць курсіраваць аўтобусы на святы
24.12.2010 12:47
—
Разное
|
Выбіраючыся ў дарогу ў перадсвяточныя і святочныя дні, пасажырам аўтобусных маршрутаў трэба ведаць, як у гэты час — з 24 снежня па 9 студзеня — будзе арганізавана праца аўтатранспарту. Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», рух аўтобусаў па міжгародніх маршрутах будзе арганізаваны: 24, 31 снежня і 6 студзеня — як па пятніцах; 25 снежня, 1 і 7 студзеня — па раскладзе суботы; 8 студзеня — па раскладзе серады; 26 снежня, 2 і 9 студзеня — па раскладзе нядзелі. Аўтобусы па прыгарадных маршрутах будуць курсіраваць па наступным графіку: 24, 31 снежня і 6 студзеня — як па пятніцах; 25 снежня, 1, 7 і 8 студзеня — як па суботах; 26 снежня, 2 і 9 студзеня — па раскладзе нядзелі. У асобныя перадсвяточныя і святочныя дні на шэрагу маршрутаў рэйсы могуць быць або ўвогуле адменены, або іх колькасць можа быць зменшана. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбіраючыся ў дарогу ў перадсвяточныя і святочныя дні, пасажырам аўтобусных маршрутаў трэба ведаць, як у гэты час — з 24 снежня па 9 студзеня —...
|
|