З пачатку 2010 года беларусаў паменела на 17 тысяч
24.12.2010 16:51
—
Разное
|
З пачатку 2010 года колькасць насельніцтва Беларусі зменшылася на 16,9 тысячы. На 1 снежня ў краіне пражывала 9 млн. 483,1 тыс. чалавек, паведамляе Белстат са спасылкай на папярэднія вынікі перапісу насельніцтва 2009 года і даныя бягучага ўліку. Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 26.125 чалавек ліку памерлых над лікам народжаных пры дадатным міграцыйным прыросце 9.229 чалавек. У Мінску за 11 месяцаў колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 843,7 тыс. да 1 млн. 861,8 тыс., у той час як у астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся. У прыватнасці, у Гомельскай вобласці на 1 снежня налічвалася 1 млн. 435,5 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2010 года — 1 млн. 439,2 тыс.); у Мінскай — 1 млн. 412,4 тыс. (1 млн. 419,9 тыс.); у Брэсцкай — 1 млн. 395,3 тыс. (1 млн. 399,2 тыс.); у Віцебскай — 1 млн. 222,5 тыс. (1 млн. 229,4 тыс.); у Магілёўскай — 1 млн. 89,1 тыс. (1 млн. 97,3 тыс.); у Гродзенскай — 1 млн. 66,5 тыс. (1 млн. 71,3 тыс.). За За гэты ж перыяд у краіну прыбыло 14.034 чалавекі, выехала 5.642. Колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 1,3% (да 74.558), скасаванняў шлюбу — павялічылася на 4,2% (32.718). На тысячу шлюбаў прыпадае 439 разводаў, у той час як за аналагічны перыяд 2009 года — 416. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку 2010 года колькасць насельніцтва Беларусі зменшылася на 16,9 тысячы. На 1 снежня ў краіне пражывала 9 млн. 483,1 тыс. чалавек, паведамляе Белстат... |
|