Белыя ніткі для чорнай справы. 21.by

Белыя ніткі для чорнай справы

28.12.2010 00:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінуў тыдзень з моманту падзей на плошчы Незалежнасці. Склалася гранічна абсурдная сітуацыя. Ёсць тыя, хто біў шыбы ў Доме ўрада, і ёсць тыя, хто сядзіць за «масавыя беспарадкі» у СІЗА КДБ. Але гэта зусім розныя людзі.

Ёсць дастатковая колькасць фота- і відэаматэрыялу, на якім адлюстраваныя тыя, хто імітуе штурм Дома ўрада. Аднак складваецца ўражанне, што ні МУС, ні КДБ не надта зацікаўлены ў тым, каб адшукаць гэтых людзей. Можа быць, яны ўжо затрыманыя і змешчаны за краты? Але ў спісе 23 падазраваных іх няма.

Хто гэты чалавек? Яго клічуць Уладзімір Някляеў?

Не. Віталь Рымашэўскі? Таксама не. Так, можа быць, гэта Наста Палажанка? Таксама не падобна на яе.

Тады чаму вышэйпералічаныя людзі знаходзяцца ў спісе падазраваных і следчым ізалятары, а мужчына з дрынам — не?

Магчыма, я нешта прапусьціў, і па Інтэрнэце гуляюць фоты і відэа, на якіх відаць, як

Аляксандр Фядута крышыць дзверы Дома ўрада? Або Наталля Радзіна жорстка збівае больш за 80 супрацоўнікаў міліцыі

(па афіцыйнай версіі, столькі «ахоўнікаў парадку» атрымалі цялесныя пашкоджанні ў ходзе масавай акцыі пратэсту)? Зноў не. За што тады сядзяць гэтыя людзі?

Адказ адзін: правакацыі ля Дому ўрада выкарыстоўваюцца для расправы над палітычнымі апанентамі, на якіх ускладаецца адказнасць за тое, што яны НЕ рабілі. Гэта чорная справа шытая белымі ніткамі. Нават не ніткамі — канатамі!

Вось толькі «краўцы», падобна, не пралічылі сітуацыю на два-тры хады наперад. Яны прывыклі выкарыстоўваць «невядомых маладых людзей».

Памятаеце, хлопца, які напярэдадні выбараў 2006 года распавёў трымценнік пра атручванне цэлага горада з дапамогай дохлага пацука? Вось толькі гэты юны «тэрарыст» мог мільгануць з павіннай на тэлеэкранах і пасля знікнуць бясследна. З правакатарамі, хто непасрэдна біў шыбы, так не атрымаецца.

Рана ці позна іх трэба будзе прад’яўляць — калі не публіцы, то хаця б суду.

Але зрабіць гэтага праваахоўныя органы па зразумелых прычынах не змогуць…

Такім чынам, у сярэднетэрміновай перспектыве ў сцэнарыстаў гэтай гісторыі застанецца два варыянты «энду» і абодва зусім не «хэпі» для ўладаў.

Ці ўсё-ткі весці ў суд толькі тых, хто непасрэдна Дом урада не штурмаваў, і прызнаваць, што непасрэдных выканаўцаў знайсці «не атрымалася».

Або спускаць крымінальную справу на тармазах, каб не выглядаць на ўвесь свет поўнай прававой Бірмай ў Еўропе.

Падзяліцца навіной: 
Вадзім Ліўнёў, Салідарнасць

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці вы бачылі фатаграфіі, як Фядута крышыць дзверы ў Доме ўрада, а Наталля Радзіна збівае 80 міліцыянераў? Дык за што тады сядзяць яны? Піша Вадзім Ліўнёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика