Журналістцы «Нашай Нівы» пагражаюць збіццём
04.01.2011 00:00
—
Разное
|
«Будзеце мець бледны выгляд і рэдкія зубы», — патэлефанаваў сёння незнаёмы на хатні нумар відэааператаркі «НН» Таццяны Гаўрыльчык. Кампанія па цкаванні цкаванні незалежных журналістаў набірае абароты. Сёння, 3 студзеня, у 17.26 на хатні нумар відэааператаркі «НН» Таццяны Гаўрыльчык патэлефанаваў незнаёмы, які два разы паўтарыў ёй: «Будете иметь бледный вид и редкие зубы». Нагадаем, што падчас пратэстаў 19 снежня Таццяна Гаўрыльчык здымала на відэа акцыю пратэсту, робячы гэта на цалкам законных падставах — як штатная журналістка афіцыйна зарэгістраванага выдання. Праз тыдзень пасля гэтага прайшоў шэраг ператрусаў у рэдакцыях незалежных СМІ (уключна з «Нашай Нівай») і кватэрах журналістаў. КДБ шукала найперш фота- і відэаматэрыялы, якія могуць з’яўляцца доказамі ў заведзеных крымінальных справах аб масавых беспарадках у Мінску і аб эпізодзе з зрываннем дзяржаўнага сцяга з будынка КДБ. 31 снежня — у дзень перад Новым годам — чатыры супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры ў Таццяны Гаўрыльчык, сканфіскавалі камп’ютар і відэакамеру. Падчас ператрусу кадэбісты вусна прапанавалі Таццяне прыехаць да іх на гутарку 3 студзеня.3 студзеня Таццяне патэлефанавалі, яшчэ раз прапанаваўшы з’явіцца на гутарку ў КДБ, а Увечары гэтага ж дня, прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як КДБ адмовілася правесці размову з Таццянай у прысутнасці адваката, яна атрымала ананімнае тэлефанаванне з пагрозамі. Званок быў на хатні тэлефон Т.Гаўрыльчык, а 17.25.Невядомы паўтарыў пагрозу двойчы, пасля чаго журналістка кінула слухаўку. Тэлефанаванне не паўтаралася. Афіцыйная скарга ў міліцыю на факт пагрозаў журналістцы «НН» будзе скіраваная неадкладна. Падзяліцца навіной:
Ад Рэдактара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Будзеце мець бледны выгляд і рэдкія зубы», — патэлефанаваў сёння незнаёмы на хатні нумар відэааператаркі «НН» Таццяны Гаўрыльчык.
|
|