З 3 студзеня тэлеканал «Белсат» павялічвае эфірны час. 21.by

З 3 студзеня тэлеканал «Белсат» павялічвае эфірны час

04.01.2011 00:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

і рыхтуе дадатковае штодзённае выданне інфармацыйнай праграмы «Аб’ектыў».

У 2011 г. цягам усяго тыдня праграмы «Белсату» можна будзе глядзець з 7.00 раніцы да 23.00 вечара без перапынку. Да гэтага часу «Белсат» вёў трансляцыю з раніцы да вечара без перапынку толькі ў выходныя. Такім чынам, час трансляцыі ў працоўныя дні павялічваецца з 12 да амаль 17 гадзінаў.

У новым годзе ў эфіры «Белсату» будзе болей інфармацыі. Акрамя кароткага выдання «Аб’ектыву» а 17.00 і галоўнага, а 21.00

тэлеканал увядзе дадатковае выданне праграмы, а 12.00.

У ім з панядзелка да пятніцы — найважнейшыя падзеі папярэдняга дня, свежая інфармацыя з сённяшняга дня, а таксама анонсы найважнейшых падзеяў, больш інфармацыі пра якія можна атрымаць у галоўным выданні «Аб’ектыву» а 21.00. Ранішнюю праграму будуць весці Юлія Цяльпук і Сяргей Падсасонны.

Акрамя гэтага ў другой палове студзеня Рэдакцыя інфармацыйных праграмаў рыхтуе да выхаду яшчэ адну абсалютна новую праграму, змест якой пакуль трымаюць у таямніцы.

«Белсат» даступны на спадарожніку «Астра 4А» (ранейшая назва «Сірыюс»)

Параметры: ПАЗІЦЫЯ 5° E, ЧАСТАТА 12 380 МГЦ, ПАЛЯРЫЗАЦЫЯ H

Выбраныя праграмы «Белсату» даступныя для прагляду он-лайн на сайце belsat.eu

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
і рыхтуе дадатковае штодзённае выданне інфармацыйнай праграмы «Аб’ектыў». У 2011 г. цягам усяго тыдня праграмы «Белсату» можна будзе глядзець...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика