На праваслаўныя Каляды — мокры снег з дажджом
06.01.2011 00:00
—
Разное
|
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 6 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, шэрань. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9—15°С, пры праясненнях да мінус 18°С, днём мінус 4—10°С.У Мінску 6 студзеня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман, шэрань. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12—14°С, днём мінус 5—7°С. У наступныя двое сутак, 7—8 студзеня, па краіне чакаецца пераважна воблачнае надвор"е. 7 студзеня ноччу ў заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі снег, мяцеліца. Днём у заходніх раёнах ападкі (мокры снег, дождж), галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 7—12 м/с, па паўночнай палове парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—12°С, днём мінус 1—8°С, па захадзе краіны 0 — плюс 2°С.У Мінску 7 студзеня будзе пераважаць воблачнае надвор"е. Ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём часам снег, мокры снег, мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 7—12 м/с, раніцай і днём парывы да 15—17 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—9°С, днём мінус 2—4°С.8 студзеня ў краіне чакаюцца часам ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 6—11 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—8°С, па паўднёвым захадзе 0 — плюс 2; днём ад мінус 4°С па паўночным усходзе да плюс 4°С па паўднёвым захадзе краіны. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прагноз надвор’я на 6–8 студзеня.
|
|