Сваякі арыштаваных: Патрабуем ад Лукашэнкі вызвалення закладнікаў
07.01.2011 00:00
—
Разное
|
Грамадзянская ініцыятыва «Вызваленне», у якую ўваходзяць сваякі абвінавачаных і падазраваных па крымінальнай справепа падзеях 16 снежня, склалі зварот да кіраўніцтва краін Еўрасаюза і ЗША, Расійскай Федэрацыі, да сусветнай супольнасці. Пасля прэзідэнцкіх выбараў і мірнай акцыі пратэсту, якая адбылася пасля іх, былі затрыманыя і збітыя сотні грамадзян Беларусі, многія з якіх былі асуджаныя на адміністрацыйны арышт або выплату штрафу. Мы лічым, што разгон мірнай акцыі справакавала група правакатараў, асобы якіх могуць быць высветленыя па наяўных фота- і відэазапісах. Наша неразуменне выклікае той факт, што гэтыя асобы да гэтага часу не абвешчаныя ў вышук.29–30 снежня былі выстаўленыя афіцыйныя абвінавачанні па ч.1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках) 22 падазраваным, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ, у тым ліку чатыром кандыдатам у прэзідэнты: Аляксею Міхалевічу, Уладзіміру Някляеву, Андрэю Саннікаву і Мікалаю Статкевічу. Акрамя кандыдатаў у прэзідэнты, абвінавачанні выстаўленыя іх давераным асобам. Адносна іх усіх абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы. Сярод змешчаных у СІЗА КДБ — жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп, што робіць закладнікам сітуацыі іх трохгадовага сына, пакінутага без апекі бацькоў.Па нашых звестках, некаторым з затрыманых (Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Наталля Радзіна, Мікалай Статкевіч) патрабуецца неадкладная медыцынская дапамога, немагчымая ва ўмовах СІЗА КДБ.У сувязі з гэтым мы патрабуем ад А. Лукашэнкі вызвалення ўсіх узятых ім закладнікаў — кандыдатаў у прэзідэнты, іх давераных асобаў, журналістаў і незаконна затрыманых людзей. Мы заклікаем усіх грамадзян Беларусі, а таксама міжнародную супольнасць — у першую чаргу кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і Расіі — далучыцца да гэтых патрабаванняў. Мы прапануем стварыць міжнародную камісію па расследаванні злачынстваў, якія мелі месца падчас выбараў 19 снежня 2010 г. у Беларусі.Лічым, што да вызвалення ўсіх арыштаваных і затрыманых у сувязі са «справай 19 снежня 2010 г.» апраўданымі могуць быць усебаковыя жорсткія санкцыі з боку ЗША, Еўрасаюза і Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да беларускага рэжыму. 1 студзеня 2011 Грамадзянская ініцыятыва «Вызваленне» Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянская ініцыятыва «Вызваленне», у якую ўваходзяць сваякі абвінавачаных і падазраваных па крымінальнай справепа падзеях 16 снежня, склалі зварот... |
|