У Арменіі знойдзеная найстарэйшая ў свеце вінакурня
13.01.2011 00:00
—
Разное
|
Навукоўцы знайшлі ў Арменіі найстаражытнейшую вінакурню, узрост якой складае каля 6 тыс. гадоў. Раскопкі праходзілі ў пахавальных пячорах каля вёскі Арэніі ў вобласці Ваяц Дзор на мяжы з Іранам. У пячорах археолагі знайшлі аскепкі чана на 50–55 літраў для расцірання вінаграду. На месцы раскопак таксама знойдзеныя вінаградныя костачкі, лісце і жамерыны з ягад. Правёўшы аналіз чарапкоў, даследчыкі з Арменіі, ЗША і Ірландыі выявілі рэшткі пігменту мальдывін, які надае вінаграду і віну Да гэтага самы старажытны вінаробны прэс знайшлі на Крыце — яго ўзрост складае 5 тыс. гадоў. А самыя старыя рэшткі віна ўзростам 7,4 тыс. гадоў знойдзеныя на чарапках гаршчкоў ў іранскіх гарах Заргас. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навукоўцы знайшлі ў Арменіі найстаражытнейшую вінакурню, узрост якой складае каля 6 тыс. гадоў. Раскопкі праходзілі ў пахавальных пячорах каля вёскі Арэніі ў... |
|