Глыбокія пласты мінуўшчыны
20.05.2011
—
Разное
|
Знойдзеныя пад час раскопак на Гродзеншчыне артэфакты хутка стануць музейнымі экспанатамі
Для выкладчыка Гродзенскага дзяржуніверсітэта Юліі Юркавец праца з гістарычнымі артэфактамі ў самым разгары. Чатыры месяцы разам са студэнтамі яна была на раскопках. Фрагменты посуду, металічныя цвікі, манеты — усе знаходкі хутка лягуць у аснову вялікай навуковай працы. Раскопкі каля вёскі Коматава ў Гродзенскім раёне пачаліся мінулым летам. “Усе знойдзеныя артэфакты датуюцца канцом XV – пачаткам XVIII стагоддзя, — гаворыць Юлія Юркавец. — Гэта чалавечыя астанкі, часткі посуду, якую прыносілі на могілкі, фрагменты разбуранага будынка”. Акрамя таго, знойдзены некалькі аб'ектаў жалезнага веку. Так што гісторыю тут можна вывучаць пластамі. У працэсе працы на гэтым невялікім участку зямлі археолагі знайшлі адразу 300 пахаванняў — адно над другім. Аказваецца, нашы продкі жылі ў сярэднім 35 гадоў, была вялікая смяротнасць сярод дзяцей. У больш глыбокіх пластах — сведчанні пра яшчэ больш старажытныя паселішчы. Чым гэтае месца так прыцягвала людзей на працягу стагоддзяў — яшчэ трэба адказаць. Вынікі навуковай працы будуць падрыхтаваны праз некалькі месяцаў. А да канца года ўчастак “Коматава-5”, як завуць яго навукоўцы, стане востравам. Ніжэй па цячэнні Нёмана ідзе будаўніцтва Гродзенскай ГЭС, і прылеглая тэрыторыя сыдзе пад ваду — тут з'явіцца вадасховішча. За гэты час у Коматава ўмацуюць берагі і ўсталююць памятны знак. Дзіяна Курыла Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знойдзеныя пад час раскопак на Гродзеншчыне артэфакты хутка стануць музейнымі экспанатамі |
|