Табе, мой Гомель, прысвячаю
05.08.2011
—
Разное
|
Гомельская гарадская арганізацыя БРСМ аб’явіла аб правядзенні літаратурнага конкурсу сярод моладзі ўзростам ад 14 да 31 года на лепшы паэтычны твор аб родным горадзе. Творчы конкурс праводзіцца ў рамках праекта «Гомель — культурная сталіца Беларусі і СНД-2011». Па інфармацыі першага сакратара гарадской маладзёжнай арганізацыі Надзеі Куніцкай, творы-пераможцы, а вынікі творчага паядынку будуць падведзены напрыканцы жніўня — незадоўга да правядзення ў горадзе над Сожам міжнароднага харэаграфічнага фестывалю «Сожскі карагод», на беларускай ці рускай мове будуць змешчаны ў маладзёжным часопiсе «Жэведа». Спецвыпуск выдання будзе ўручаны гасцям фестывалю. Апрача гэтага, гаркам БРСМ плануе аказаць падтрымку маладым літаратарам у выпуску літаратурнага зборніка, на яго старонках і будуць змешчаны конкурсныя работы аб любімым горадзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельскi БРСМ аб’явіў конкурс на лепшы верш аб родным горадзе |
|