Мы верым у грамадства без СНІДу. 21.by

Мы верым у грамадства без СНІДу

30.11.2011 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, які адзначаецца 1 снежня, сёлета пройдзе пад дэвізам “Імкнуцца да нуля”: нуль новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыявання, нуль дыскрымінацыі і нуль звязаных са СНІДам смерцяў. Кампанія “Дамагчыся нуля” праводзіцца пры падтрымцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і будзе доўжыцца да 2015 года.

У Стратэгіі ЮНЭЙДЗ (праграма ААН па ВІЧ/СНІДу) “Імкненне да нуля” на 2011-2015 гады падкрэсліваецца важнасць скаардынаваных дзеянняў у барацьбе з ВІЧ /СНІДам.

“Я веру ў грамадства, дзе “нуль” – новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, “нуль” – дыскрымінацыі, “нуль” – смерцяў, абумоўленых СНІДам. Гэта новае бачанне. Гэта наша абавязацельства, наша рашучасць. Некалькі гадоў таму мы маглі толькі марыць аб такім, але сёння ведаем, што можам гэтага дамагчыся”, – звяртаецца да чалавецтва дырэктар Аб’яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДу Мішэль Сідыбе.

Ва ўсходняй частцы Еўрапейскага рэгіёна па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя тэмпы развіцця эпідэміі ВІЧ-інфекцыі самыя імклівыя ў свеце. Колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ, ад 2000 года ўзрасла ўтрая, і колькасць новых выпадкаў інфекцыі працягвае расці. На Расійскую Федэрацыю і Украіну прыпадае прыкладна 90% новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, у той час як у свеце колькасць новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі скарачаецца.

У Беларусі кожны дзень заражаюцца тры-чатыры чалавекі.

Па стане на 1 лістапада 2011 года ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 12 751 выпадак ВІЧ-інфекцыі, з іх па Мінскай вобласці – больш за 1732 выпадкі, па Гродзенскай – 519 выпадкаў.

Пераважная колькасць ВІЧ-інфекцыяваных – маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў (62,0% ад агульнай колькасці). З кожным годам расце колькасць тых, хто заразіўся палавым шляхам: сёлета – 80% выпадкаў. Удзельная вага жанчын сярод ВІЧ-інфекцыяваных у Беларусі складае 39%, мужчын – 61%. Ад 1987 года па 1 лістапада 2011 года ад інфекцыяваных маці нарадзілася 1922 дзіцяці. Дыягназ “ВІЧ-інфекцыя” пацверджаны 198 дзецям, з іх дзевяць памерла. Увогуле за гэты час памерлі 2598 інфекцыяваных чалавек.

У Рэспубліцы Беларусь прынятая Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гады. Яе мэтай з’яўляюцца стрымліванне распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь і зніжэнне смяротнасці ад СНІДу.

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, які адзначаецца у чацвер, 1 снежня, заклікае людзей звярнуць увагу на праблему ВІЧ/СНІДу ва ўсім свеце. Ён таксама змяшчае заклік да ўрадаў захаваць узятыя на сябе абавязацельствы змагацца са смяротнай хваробай.

У гэты дзень вы можаце далучыцца да ўсіх неабыякавых людзей, надзеўшы на працу ці вучобу чырвоную стужачку, як сімвал надзеі, або распаўсюджваць чырвоныя стужачкі на мерапрыемствах. Можаце арганізаваць акцыю запальвання свечак ў грамадскіх месцах, цэнтры горада і запрасіць прадстаўнікоў грамадскасці. Можна адправіць электронную паштоўку аб Сусветным дні барацьбы са СНІДам сябрам і родным. Гэты дзень дасць вам яшчэ адну магчымасць прадэманстраваць гатоўнасць і жаданне супрацьстаяць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі, нагадаць усім аб тым, што ніхто не застрахаваны ад гэтай хваробы, прадэманстраваць спачуванне, падтрымку і павагу да людзей, якія жывуць з ВІЧ. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам прыпыніць развіццё эпідэміі.

Колькасць зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі па рэгіёне, на 1.11.2011 года

раён рэгіёнаколькасць

па гор. і р-не

Астравецкі0
Ашмянскі6
Валожынскі2
Вілейскі11
Маладзечанскі35
Мядзельскі4
Смаргонскі6

Маргарыта ПРАЦКОВА, доктар-эпідэміёлаг.

Фота http://eparhia.dp.ua

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, які адзначаецца 1 снежня, сёлета пройдзе пад дэвізам “Імкнуцца да нуля”: нуль новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыявання, нуль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика