Хроніка важнейшых падзей у Нарачанскім краі
15.01.2012
—
Разное
|
Чым запомніліся ў нашым рэгіёне 40-50-ыя гады ХХ стагоддзя? Не толькі аднаўленнем пасля вайны савецкай гаспадаркі. 1945 – 1950 гады. “Зялёныя” (“лясныя браты”) вялі барацьбу супраць бальшавікоў і калектывізацыі. Яны забівалі партыйных і савецкіх актывістаў, агітатараў за калгасны лад, рабавалі ноччу дзяржаўныя магазіны і білі некаторых старшынь калгасаў. *** 1946 – 1958 гады. У Тэклінопалі (Шалавічы) дзейнічала Шалавіцкая машынна-трактарная станцыя (МТС), якая ў сакавіку 1958 года была ператвораная ў рамонтна-тэхнічную станцыю (РТС). *** Вясна 1947 года. У некаторых вёсках быў яшчэ голад. *** 1947 – 1949 гады. Зямлю маёнткаў Струменне і Равутка апрацоўвалі рабочыя саўгаса “Любанія” машынамі. На дзядзінец у Струменне на адно лета завезлі з саўгаса цялят, а на другое – шмат гусей, якія начавалі ў прыватным гумне. *** 1946 – 1960 (?) гады. На аэрадроме ў Шалавічах знаходзіліся тры санітарныя самалёты, якія абслугоўвалі Вілейскую абласную бальніцу. Яны дастаўлялі хворых з Вілейкі ў Мінск. *** 1949 – 1950 гады. Калектывізацыя аднаасобніцкіх сялянскіх гаспадарак. *** Май – чэрвень 1950 года. Праведзенае ўзбуйненне калгасаў. Скарачэнне натуральнай аплаты за работу калгаснікам. Памяншаліся памеры прысядзібных участкаў зямлі да 30 араў (“сотак”), а таму некаторыя сем’і пачалі штучна дзяліцца, хоць і заставаліся жыць ў адной хаце. Такія “падзеленыя” сем’і мелі 60 араў, бо зямля была запісаная на двух гаспадароў па 30 араў. *** 1949 – 1950 гады. Праводзіліся добраахвотныя вярбоўкі сялян і рабочых на лесараспрацоўкі ў Карэла-Фінскую ССР і Комі АССР. Некаторыя сяляне, ратуючыся ад калгаса, паехалі туды часова, але не ўсе вярнуліся. Міхалюк Каркотка і Франук Лявошка з хутара Струменне паехалі па вярбоўцы і праз паўгода там загінулі. (Артыкул з кнігі Сымона Барыса і Анатоля Рогача “Нарачанка і яе берагі”). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым запомніліся ў нашым рэгіёне 40-50-ыя гады ХХ стагоддзя? Не толькі аднаўленнем пасля вайны савецкай гаспадаркі. |
|