Каб вабіў аксамітам беражок
12.05.2012
—
Разное
|
Сумнае, калі не сказаць жудаснае відовішча ўяўляюць сабой многія мясціны пасля нашэсця цяперашніх рыбаловаў. Скрозь — плямы ад кастроў, а дзе і суцэльныя выжарыны, знявечаныя сякерамі дрэвы. А колькі смецця ў зарасніках! Такое ўражанне, што на ўлонні прыроды гаспадарылі першабытныя людзі. Што і казаць, шмат праблем ствараюць такія “аматары” юшкі тым службам, якія стаяць на варце аховы прыроды. Зрэшты, травяное покрыва з часам можа аднавіцца, зажывуць раны і на дрэвах. А вось забруджанай глебе прыходзіцца цяжэй за ўсё. Ёй, набрынялай “адыходамі” ад рухавікоў і аўтамабіляў, мыйнымі сродкамі і іншай сучаснай хіміяй, спатрэбяцца дзесяцігоддзі, каб узнавіць біялагічную разнастайнасць хаця б часткова. Дарэмна шукаць тут чарвякоў і розных маляў. Горш за ўсё тое, што шкодныя змывы трапляюць у ваду. Не гавару ўжо пра зламаныя, пашкоджаныя снасці, якія можна ўбачыць літаральна на кожным беразе, пра згубленыя кручкі, заблытаныя ў галінах дрэў і кустоў лескі з блешнямі, шкодныя донныя “адкладанні” з таго ж рыбалоўнага рыштунку. Неаднаразова станавіўся сведкам, калі траўміраваліся людзі, жывёла. Здараліся і трагічныя зыходы. Паводка з’яўляецца своеасаблівым “санітарам”, змывае агідныя паследствы “разгуляяў” — пласцікавыя бутэлькі, поліэтыленавыя ашмёткі, аднаразовы посуд і г. д. Адпачыць бы беражкам пасля зімы, улегчыся, амаладзіцца зялёным убраннем. І, калі ласка, на іх улонне! Ці не так? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумнае, калі не сказаць жудаснае відовішча ўяўляюць сабой многія мясціны пасля нашэсця цяперашніх рыбаловаў.
|
|