Сёння ноччу беларусы змогуць пашукаць скарбы ў “Шведскіх магілах”, пазнаёміцца з напалеонаўскімі салдатамі, сплесці касу купалаўскай Паўлінцы і пастраляць з лука.
Не ведаеце, як правесці ноч з пятніцы на суботу? Выбраць дыскатэку, боўлінг ці більярд? А як наконт схадзіць з сябрамі ў музей? Я не жартую — з 18 на 19 мая ва ўсім свеце пройдзе міжнародная акцыя “Ноч музеяў”. Наша краіна тут убаку не застаецца. Чым жа збіраюцца здзівіць музеі сёння?
Назад на 200 гадоў Нацыянальны гістарычны музей прапануе сёння з 18 да 23 гадзін вярнуцца на 200 гадоў назад і патрапіць у эпоху Напалеонаўскіх войнаў.
У стылі рэтра У Музеі Беларускага Палесся ў Пінску пройдзе “Вечарынка ў стылі 60-х”. Як апраналіся пінчукі ў 60-х гадах, чым абстаўлялі кватэры, якія кнігі чыталі, наведвальнікі змогуць даведацца з выставы фотаздымкаў і прадметаў быту. Атмасферу таго часу дапаможа стварыць таксама канцэртная праграма “Шлягер 60-х”, якая працягнецца з 19 да 22 гадзін.
Білет на Ноеў каўчэг Нацыянальны мастацкі музей з 19.00 да 01.00 вырашыў здзівіць мінчан і гасцей сталіцы праграмай “Апакаліпсіс. Адмяняецца...”. Сёння тут можна будзе атрымаць білет на “касмічны Неа-Ноеў каўчэг”, “размаляваць Апакаліпсіс” у радасны колер, вярнуць Плады на Дрэва, “прымерыць” магчымы вынік наступнай рэінкарнацыі...
Ліндзі хоп і прычоскі з начосам Літаратурны музей Петруся Броўкі прапануе сваім наведвальнікам прыняць удзел з 18.00 да 22.00 у праекце “Стылягі”. Наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца з выстаўкай “Стылягі — адважныя дэндзі краіны Саветаў”, навучыцца ліндзі хопу — танцу, папулярнаму ў асяроддзі стыляг і паглядзець фільм “Стылягі”.
Заплесці касу... Паўлінцы Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы падрыхтаваў праект “Паўлінка-NEXT”, прысвечаны 100-годдзю напісання Янкам Купалам камедыі “Паўлінка”. Мерапрыемствы пройдуць з 18.00 да 02.00.
Плюс-мінус 50 У рэчышчы святкавання 1150-годдзя Полацка Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае акунуцца ў атмасферу 60-х гадоў і памарыць, якім будзе Полацк праз 50 год. Пад інтрыгуючай назвай праграмы “Полацк±50” хаваюцца прыемныя сюрпрызы для наведвальнікаў: -50 % на кошт уваходнага білета ва ўсе музеі запаведніка і +50 прызоў латарэі “Ноч музеяў”. На пляцоўцы каля Доміка Пятра І сыграе духавы аркестр і аркестр народных інструментаў, будзе гучаць джаз і працаваць школа танцаў, дэфіляваць модніцы 60-х гадоў і мадэлі будучага.
Пясок і бурбалкі Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей здзівіць вячэрніх наведвальнікаў Новага замка шоу пясчаных карцін і гіганцкіх мыльных бурбалак, пазнаёміць з традыцыямі бала і таемнай мовай веера. Для дзетак у Старым замку з 12 да 17 гадзін падрыхтавана выступленне клуба гістарычнай рэканструкцыі “Гарадзенскі двузуб” і майстар-клас лучнікаў.
У пошуках скарбаў У Любанскім музеі народнай славы пройдзе інтэрактыўная гульня “У пошуках залатых дукатаў”. Вядома, што на тэрыторыі Любанскага раёна налічваецца каля 100 курганных пахаванняў ранняга жалезнага веку, якіх таксама называюць “Шведскімі магіламі”.
Сёння ноччу беларусы змогуць пашукаць скарбы ў “Шведскіх магілах”, пазнаёміцца з напалеонаўскімі салдатамі, сплесці касу купалаўскай Паўлінцы і пастраляць з...