І вы ўжо граф
23.05.2012
—
Разное
|
У краіне пачасціліся выпадкі махлярства вакол радаводаў. Прапановы скласці генеалагічнае дрэва або даведацца пра сваё паходжанне сёння можна сустрэць не толькі ў рознага кшталту фірмах, але і ў інтэрнэце, дзе гэта абяцаюць зрабіць шляхам банальнай адпраўкі смс. Аднак вынік і ў першым, і ў другім выпадках адзін — выкінутыя дарма грошы... — Беларускія архівы актыўна працуюць у гэтым кірунку ўжо гадоў 20, — расказаў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка. — Часам, каб адказаць на запыт, супрацоўнікам прыходзіцца праглядаць дакументы ад метрычных запісаў да рэкруцкіх спісаў. Паслуга выканання генеалагічных запытаў платная. Кошт залежыць ад выніку працы і колькасці знойдзеных матэрыялаў. Мінімум 100—150 тысяч беларускіх рублёў. Але ж гэта не 700 ці 1000 долараў, якія запрошваюць фірмы, пры гэтым прадстаўляючы ліпавыя радаводы. — Жанчына з Латвіі заплаціла адной фірме за складанне свайго радаводу 700 долараў, — успамінае нядаўні выпадак Уладзімір Іванавіч. — Ёй прыслалі адказ — аказалася, што яна мала таго што дваранка — графіня. Хіба толькі не царыца. У дакуменце і фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі былі прапісаны, дзе быццам знаходзяцца матэрыялы, якія пацвярджаюць паходжанне жанчыны. Калі яна звярнулася ў наш архіў з просьбай выслаць копіі гэтых дакументаў, аказалася, што нічога падобнага ў нас няма і ніколі не было. Таму хочацца параіць усім, хто жадае даведацца пра свой род больш, — звяртайцеся ў архівы. Толькі тут вы зможаце знайсці праўдзівую інфармацыю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краіне пачасціліся выпадкі махлярства вакол радаводаў.
|
|