Музыка ля замкавых муроў. 21.by

Музыка ля замкавых муроў

25.05.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заўтра культурная сталіца краіны запрашае аматараў народнай творчасці на свята “Нясвіжскі фэст”, а блізкі сусед Нясвіжа гарадскі пасёлак Мір, — на канцэртную праграму “Мірскі замак — гонар Беларусі і ЮНЕСКА”.

Жадаючыя правесці суботні час у Нясвіжы змогуць апынуцца адразу на некалькіх абласных фестывалях. Гасцей чакаюць канцэрты народных музыкаў фестываляў “Грай, гармонік”, “Фальклорная талака”, а таксама выстава вырабаў народных рамёстваў “Саламяныя цуды”. Амаль васямсот майстроў інструментальнага фальклорнага жанру і народнай творчасці з Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей падораць шмат незабыўных уражанняў. Выканаўцы і творчыя калектывы будуць спаборнічаць у конкурсе за званне лепшых.

Калі хопіць сіл, завітайце па дарозе дамоў яшчэ і ў Мір. Там ля старажытных бела-чырвоных вежаў адбудзецца юбілейнае, дзясятае свята “Мірскі замак — гонар Беларусі і ЮНЕСКА”, якое ладзяць Міністэрства культуры Беларусі, Карэліцкі райвыканкам, Мірскі пасялковы савет і Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Сёлета яно пройдзе ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Беларусь у маім сэрцы”. “Канцэртная праграма свята штогод выклікае вялікую цікавасць у публікі, — адзначае начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце Карэліцкага райвыканкама Вольга Куляка. — Сёлета маэстра Фінберг падорыць прэм’ерную канцэртную праграму “Знаныя імёны: народны артыст Беларусі Генрых Вагнер”, а ўвечары — канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра культурная сталіца краіны запрашае аматараў народнай творчасці на свята “Нясвіжскі фэст”, а блізкі сусед Нясвіжа гарадскі пасёлак Мір, — на канцэртную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика