Тры пытанні міністру культуры Беларусі Паўлу ЛАТУШКУ
30.05.2012
—
Разное
|
Свята мастацтва, міру і згоды
— Спрадвеку на Беларусі складваліся традыцыі добрасуседства, сяброўства, узаемнай павагі паміж людзьмі. Культурная разнастайнасць беларускага грамадства сёння — гэта нацыянальнае багацце, якое складаецца з духоўнай спадчыны і сучасных дасягненняў у культуры і мастацтве ўсіх прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія жывуць на Беларусі. Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур за сваю гісторыю стаў адметнай падзеяй у культурным жыцці краіны, своеасаблівым аглядам дасягненняў у сферы культуры нацыянальных супольнасцей Беларусі. З кожным годам кола ўдзельнікаў свята пашыраецца. Упэўнены, што сёлетні фестываль стане новай яскравай старонкай у яго развіцці, сапраўдным святам мастацтва, міру і згоды на беларускай зямлі. Прыклад “народнай дыпламатыі”
— Наша краіна мае багаты і цікавы вопыт работы з нацыянальнымі меншасцямі. Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур — унікальны ў гэтым сэнсе. Аналагаў падобнага форуму цяжка знайсці ў свеце. Таксама варта ўлічваць і актыўнасць саміх грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных супольнасцей у Беларусі, дзейнасць якіх можна ацэньваць як прыклад “народнай дыпламатыі”. Шматлікія культурныя мерапрыемствы нацыянальных меншасцей праводзяцца не толькі пры падтрымцы дзяржавы, але і дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных краін, іх этнічных радзім, што ў цэлым садзейнічае развіццю шматбаковых культурных сувязей, пашырэнню знаёмства беларусаў з культурай і традыцыямі іншых краін. Беларусы ўсіх краін, яднайцеся!
— Пытанне кансалідацыі беларусаў замежжа было і застаецца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі нашай краіны. Больш за ўсё нашых суайчыннікаў пражывае ў Расіі, краінах Балтыі, ва Украіне, у Польшчы, Казахстане, Малдове. Беларускія дыяспары ёсць таксама ў Германіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, ЗША, Канадзе, Аргенціне, Аўстраліі і іншых краінах. Суайчыннікі за мяжой штогод адзначаюць нацыянальныя святы Беларусі, традыцыйныя народныя — Купалле, Каляды, Дажынкі, а таксама ладзяць фестывалі, конкурсы, агляды, выставы, канферэнцыі, пленэры, семінары. І ўсё гэта прэзентуе беларускую культуру і традыцыі ў свеце. Значную ролю ў справе кансалідацыі беларусаў замежжа адыгрывае праца па ўшанаванні за мяжой імёнаў вядомых дзеячаў беларускай культуры, мастацтва, навукі. Так, у Екацярынбургу будзе ўзведзены помнік вядомаму музыканту і кампазітару, народнаму артысту СССР і Беларусі Уладзіміру Мулявіну. Намі ініцыявана ўсталяванне ў Рыме ў базіліцы Святога Клімента памятнай шыльды асветнікам Кірылу і Мяфодзію на беларускай мове. У гэтым храме можна ўбачыць шыльды на розных мовах. Варта нагадаць, што летась ў Кіеве быў адкрыты помнік вядомаму беларускаму літаратару Уладзіміру Караткевічу, што стала знакавай падзеяй у культурным жыцці краіны і беларускай дыяспары ва Украіне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Як вы ацэньваеце ролю свята нацыянальных культур у горадзе над Нёманам у культурным жыцці краіны? Што трэба зрабіць для таго, каб не даць знікнуць ніводнай...
|
|