Мінчанка Кацярына Шмаўганец шукае звесткі пра сябра Кіліяна
14.07.2012
—
Разное
|
Мінчанка Кацярына Шмаўганец шукае звесткі пра сябра Кіліяна, які жыве ў Берліне. Ён працаваў у Мінску валанцёрам. Аркадзь Аркадзьевіч Кудраўцаў з Магілёва хоча даведацца пра лёс былой суседкі, дарагой яго сэрцу Ганны Аляксандраўны Курдзесавай, па былому мужу Шакура. Ганна нарадзілася ў 1958 годзе ў вёсцы Гаршкі Лоеўскага раёна. Пасля скасавання шлюбу жыла ў адным з мінскіх інтэрнатаў. Сяброў юнацтва, з якімі разам вучылася ў будаўнічым вучылішчы № 24 у Мінску ў 1959—1960 гадах, просіць адгукнуцца наша чытачка, Кацярына Падаляк-Аляксандрава з Мінска. Ядвіга Аскерка, Тамара Сычова, Ліда Возняк, Вера Пыталь, Тамара Сцяшко, Тамара Маскова, Вера Чаропкіна, ці памятаеце вы сваё вучылішча на вуліцы Беламорскай, 39? Палова века прайшла пасля заканчэння вучобы, а ваша сяброўка не забылася пра той час. Яна пакінула свой тэлефон 8017 220-69-51 і вельмі чакае вестачак са свайго юнацтва. Нам таксама будзе цікава даведацца, ці знайшоўся хтосьці з сябровак Кацярыны Падаляк-Аляксандравай. “Казлоўскія: Валя, Валодзя, Віця, адгукніцеся!”, — з такімі словамі звярнуўся да нас Дзмітрый Кладкевіч. Калі ласка, шаноўныя Валя, Валодзя і Віктар, ці тыя, хто ведае гэтых людзей, пашліце вестачку на е-mail: kladkevich@mail.ru. Альбо патэлефануйце ў рэдакцыю “НГ” па нумары 8017-287-16-89, ці адпраўце паведамленне на наш электронны адрас. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён жыве ў Берліне і працаваў у Мінску валанцёрам. |
|