Памежжа: ў ЕС без візы?
09.09.2012
—
Разное
|
![]() Так выглядае памежная тэрыторыя Беларусі і Літвы. Падкрэсленыя гарады ў будучым ахопіць малы памежны рух. Жыццё на мяжы дзяржавы заўсёды крыху іншае, чым у цэнтральныхрэгіёнах краіны. Блізкасць суседзяў адчуваецца ў культуры, ладзе жыцця і нават поглядах памежных жыхароў.Тым не менш, часам суседзі застаюцца недасягальнымі, нягледзячы на сваю блізкасць. Свае карэктывы ўносіць візавы рэжым. Заходняя і паўночная Беларусь знаходзіцца за візавай заслонай для сваіх суседзяў – Польшчы, Літвы і Латвіі. Для Беларусі рух таксама надзвычай актуальны: наша краіна мяжуе адразу з трыма членамі ЕС. Між іншым, беларусы з памежных тэрыторый часам нават і не ведаюць, як выглядае рух у дзеянні. Малы памежны рух дазваляе жыхарам памежнай тэрыторыі наведваць адпаведную тэрыторыю суседняй краіны. Для гэтага не патрэбна віза, а толькі спецыяльнае пасведчанне. Пасведчанне можа атрымаць любы жыхар памежжа, які дакументальна пацвердзіць неабходнасць часта наведваць памежную зону суседняй дзяржавы. Пасведчанне выдаецца тэрмінам ад 1 да 5 гадоў і каштуе 20 еўра (для беларусаў). Памежная тэрыторыя вызначаецца правілам, якое часам называюць “30 з плюсам”. Гэта значыць, што любы населены пункт, частка якога знаходзіцца на адлегласці 30 кіламетраў ад мяжы, лічыцца памежным. Напрыклад, Вільня пачынаецца праз 25 кіламетраў ад мяжы Беларусь-Літва. Вядома, не ўвесь горад упісваецца ў вызначаныя 30 кіламетраў. Але паколькі пэўная яго частка ўваходзіць у памежную зону, уваходзіць і цалкам уся Вільня. Трэба памятаць і пра абавязкі, якія замацоўваюцца за грамадзянамі з памежжа. Так, калі жыхар Астраўца, маючы пасведчанне, вырашыць паехаць у Вільню, а пасля яшчэ на экскурсію ў Трокі, кошт гэтага падарожжа будзе вялікім. Трокі ўжо не ўваходзяць у памежжа, а значыць, пры праверцы дакументаў на тэрыторыі Літвы ў астраўчаніна ўзнікнуць праблемы. Па-першае, пасведчанне парушальніка будзе ануляванае без права аднаўлення. Па-другое, ён панясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі. Пакуль цяжка сказаць, якое пакаранне будзе чакаць “нелегальнага падарожніка”, бо заканадаўства ў сферы беларуска-літоўскага памежнага руху пакуль не ўступіла ў сілу. Плануецца, што кожнаму жыхару памежжа з выдачай пасведчання будзе выдавацца дакладная карта памежных тэрыторый. Клікні, каб павялічыць мапу.
Такім чынам малы памежны рух утрымлівае своеасаблівы баланс: з аднаго боку палягчае працэс перасячэння мяжы, з другога – захоўвае бяспеку Шэнгенскай прасторы. У пашпарт грамадзян не ставіцца штамп аб пераходзе мяжы, рэгістрацыя вядзецца толькі ў электроннай форме. Сёлета рух пачаў дзейнічаць паміж Беларуссю і Латвіяй. З 21 лютага спецыяльныя пасведчанні стала выдаваць генконсульства Беларусі ў Даўгаўпілсе і консульства Літвы ў Віцебску. Цікава, што па чаканнях чыноўнікаў Еўрасаюза першых памежны рух Беларусь павінна была пачаць з Літвой і Польшчай. У дачыненні да Латвіі ў іх было больш за ўсё сумневаў. Атрымалася ж роўна наадварот. Эксперт Беларускага Інстытута стратэгічных даследаванні Андрэй Елісееў у сваім матэрыяле “Малы памежны рух: акно ў ЕС?” адказвае, чаму адбылося менавіта так. Па-першае,дзяржаўная мяжа з Латвіяй у Беларусі самая кароткая. Адпаведна, на ёй пражывае не так шмат людзей. Таму можна зразумець імкненне спачатку прасачыць дзеянне руху на практыцы на адносна невялікай тэрыторыі. І толькі пазней, маючы пэўны вопыт, пашыраць яго. Па-другое,кіраўніцтвы Латвіі і Беларусі не маюць асаблівых прэтэнзій і патрабаванняў адно да аднаго. А вось Польшча і Літва хочуць дачакацца дэмакратычных зменаў у Беларусі перад тым, як пачынаць памежны рух. Тым не менш, пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын у ліпені паведаміў літоўскай газеце “Lietuvos zinios”: “ У бліжэйшы час, на працягу 2-3 месяцаў, мы маем намер сесці за стол перамоваў з літоўскімі калегамі, кансультавацца і скончыць працэс рэалізацыі дамовы. Мы вельмі чакаем, калі новы парадак пачне дзейнічаць.” Сапраўды, новы памежны рух мае вялікія перспектывы. Працягласць мяжы Беларусь-Літва – 462 кіламетры. Тэарэтычна памежным рухам могуць скарыстацца каля 600 тысяч беларусаў і каля 800 тысяч літоўцаў. Чарговыя перамовы па пытанні памежнага руху пройдуць ужо хутка. Магчыма, на тэрыторыю заходняй Беларусі прыйдуць змены. Бо ўжо нават разуменне таго, што можаш без перашкод сесці на цягнік і праз пару гадзін быць у Вільні, змяняе погляд на жыццё. Малюнак Аляксандры ПАРАХНІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё на мяжы дзяржавы заўсёды крыху іншае, чым у цэнтральныхрэгіёнах краіны. Блізкасць суседзяў адчуваецца ў культуры, ладзе жыцця і нават поглядах памежных... |
|