Святар Кірыл Бардонаў, сакратар курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: Анёле Божы, дружа мой. 21.by

Святар Кірыл Бардонаў, сакратар курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: Анёле Божы, дружа мой

05.10.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто такія анёлы-ахоўнікі і калі варта да іх звяртацца

Большасць хрысціянаў перакананыя, што маюць свайго анёла-ахоўніка, але не ўяляюць, які ён. Мастацтва прапануе розныя вобразы анёлаў: маленькія дзеці, прыгожыя хлопцы і дзяўчаты і г.д. Такія адлюстраванні маюць на мэце дапамагчы чалавеку стварыць пэўнае ўяўленне пра анёлаў, аднак падобныя выяўленні могуць уводзіць нас у зман.

Слова “анёл” паходзіць з грэчаскай мовы і перакладаецца як “пасланнік”. Пад анёламі мы разумеем духаў, гэта значыць істотаў без цела, якія створаны Богам для Божай хвалы і для дапамогі людзям. У Бібліі мы можам знайсці шмат тэкстаў, якія расказваюць пра анёлаў. Дзеве Марыі з’яўляецца анёл Габрыэль, які кажа аб нараджэнні Хрыста, а Захарыю — аб нараджэнні Яна Хрысціцеля, анёл стрымлівае Аўраама ад забойства яго сына Ісака і г.д. У кнізе Псальмаў можна прачытаць: “Няшчасце не прыйдзе да цябе, і гора не наблізіцца да твайго шатра, бо анёлам сваім загадае наконт цябе, каб яны ахоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх” (Пс 91 (90), 10—11). Яўрэйскаму народу, які ўцякае з егіпецкай няволі, Бог кажа: “Вось Я пашлю анёла свайго, які будзе ісці перад табою і ахоўваць цябе ў шляху, і прывядзе да месца, падрыхтаванага Мною” (Зых 23, 20).

Каталіцкі касцёл верыць, што кожны чалавек мае анёла-ахоўніка. Гэтая вера абапіраецца на ўрывак з Евангелля паводле Мацвея: “Глядзіце, не пагарджайце ніводным з тых малых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў нябёсах заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ў нябёсах” (Мц 18, 10). Афіцыйнае навучанне касцёла кажа, што анёлы з’яўляюцца выключна духоўнымі стварэннямі, яны нябачныя і несмяротныя, пры гэтым маюць розум і свабодную волю і сваёй дасканаласцю перавышаюць усе бачныя стварэнні. Мы ведаем імёны толькі трох анёлаў — Міхала (Міхаіла), Габрыэля (Гаўрыіла) і Рафала (Рафаіла), паколькі яны названыя ў Бібліі.

Звесткі пра веру ў анёлаў мы знаходзім у першых хрысціянаў. Святы Васіль Вялікі, які памёр у 379 годзе, кажа аб тым, што ёсць анёлы, “дадзеныя кожнаму з вернікаў”, і лічыць іх сябрамі і настаўнікамі, якія ахоўваюць і вядуць па жыцці. Нашымі сябрамі называе анёлаў таксама святы Кіпрыян, які памёр у 289 годзе. Святы Юстын у ІІ стагоддзі ўзгадвае пра ўшанаванне анёлаў.

Асобнае свята, прысвечанае анёлам-ахоўнікам, з’явілася ў XVІ стагоддзі ў Францыі і Іспаніі, цяпер у заходнім абрадзе каталіцкага касцёла яно адзначаецца 2 кастрычніка. Касцёл прапануе вернікам звяртацца да анёлаў у час небяспекі і спакусаў і лічыць іх ушанаванне праслаўленнем Божай дасканаласці і магутнасці. Малітва да Бога праз заступніцтва анёлаў-ахоўнікаў некаторымі ўспрымаецца як праяўленне дзіцячай пабожнасці. Аднак, паколькі апека анёлаў над намі не абмяжоўваецца толькі перыядам нашага дзяцінства, нішто не перашкаджае таксама і даросламу чалавеку паўтараць, напрыклад, такую простую малітву:

Анёле Божы, дружа мой,
Ты заўсёды будзь са мной.
Рана, увечар і ўначы
Будзь ласкаў мне памагчы
Змагаць духа злога,
Верна служыць Богу.
Душу, цела сцеражы,
Да жыцця вечнага давядзі. Амэн.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика