Якімі кнігамі здзівілі беларускія дзяржаўныя выдавецтвы?
13.10.2012
—
Разное
|
Год кнігі набліжаецца да завяршэння. Ёсць сэнс азірнуцца назад і падвесці некаторыя вынікі карпатлівай працы па набліжэнні як мага большай колькасці людзей да Яе Вялікасці Кнігі. Аднак разам з Годам кнігі гэтая праца не скончыцца, рэалізацыя мноства планаў яшчэ наперадзе. Якія цікавыя кніжныя навінкі і адкрыцці чакаюць уважлівага чытача? Пра сёлетнія кніжныя тэндэнцыі і будучыя “прэм’еры” некаторых айчынных выдавецтваў даведалася карэспандэнт “НГ”. У Год кнігі асаблівая ўвага ў краіне надавалася творам сучасных беларускіх аўтараў, адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Раіса Бабарыка. Сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі распачаты выдавецкі праект па выпуску зборнікаў літаратурна-мастацкіх твораў. Выданне гэтых кніг прадугледжана для мэтавай пастаўкі ў публічныя бібліятэкі, гэта значыць, са стопрацэнтным бюджэтным фінансаваннем. “Сёлета ў першым паўгоддзі мы выпусцілі ўжо сем такіх выданняў тыражом 14 тысяч асобнікаў, — расказала Раіса Бабарыка. — Кнігі не проста пастаўляюцца ў бібліятэкі. Праводзяцца іх прэзентацыі, чытачы знаёмяцца з новымі імёнамі ў беларускай літаратуры”. Гісторыя і сучаснасць Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, якое сёлета адзначыла 45-годдзе, у Год кнігі парадавала мноствам кніжных “прэм’ер”. Пра многія з іх “НГ” пісала раней. Навінка кастрычніка — “Сучасная геральдыка Беларусі”. Гэта выданне, у якім прадстаўлены каля 200 гербаў і сцягаў розных тэрытарыяльных адзінак Беларусі. У кнізе, якая вось толькі ўбачыла свет, змяшчаецца падрабязнае апісанне і гісторыя стварэння кожнага з іх. У хуткім часе на паліцах кнігарняў з’явяцца таксама кнігі “Пятнаццаць стагоддзяў беларускай архітэктуры”, “Род Ваньковічаў”. А серыю “Энцыклапедыя рарытэтаў” працягне фотаальбом “Беларусы”. Упершыню ў ім будуць апублікаваны больш за 400 фотаздымкаў вядомага беларускага этнографа Ісаака Сербава, зробленых у час навуковых экспедыцый па Беларусі ў 1911—1913 гадах па заданні Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства ў Вільні. Найлепшы падарунак Дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Уладзіслаў Мачульскі адзначае, што па-ранейшаму кніга застаецца лепшым падарункам не толькі сябрам і знаёмым. У XXІ стагоддзі яна становіцца і лепшым карпаратыўным падарункам. Сёлета ў выдавецтва звярталіся не толькі распаўсюджвальнікі кніг, але і кіраўнікі буйных прадпрыемстваў з просьбай стварыць кнігі аб іх арганізацыі або выдаць серыю кніг мастацкай літаратуры для сваіх работнікаў. Заказвалі і юбілейныя зборнікі. Таксама спецыяліст ставіць пад сумненне інфармацыю, што электронныя кнігі і СМІ выціскаюць друкаваную прадукцыю. “Так, кнігі стала дорага выдаваць, у нас падаюць тыражы, але колькасць чытачоў не зменшылася, — адзначыў Мачульскі. — Яна вызначаецца статыстыкай бібліятэк. Па іх дадзеных, беларусы сталі больш чытаць на роднай мове, а таксама выбіраць для чытання сур’ёзную літаратуру”. За дзевяць месяцаў гэтага года выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпусціла ўжо 60 найменняў кніг тыражом 176 тысяч экзэмпляраў. У серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” выйшлі кнігі “Янка Купала. Мне сняцца сны аб Беларусі”, “Максім Танк. На камені, жалезе і золаце”, “Александр Медведь. Вся жизнь — борьба”. Да юбілею Якуба Коласа рыхтуецца да друку кніга “Якуб Колас. У думках, у сэрцах, у песнях...”. Да 26 лістапада — дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча — убачыць свет другі том збору твораў пісьменніка ў 25 тамах. Пра мастацтва, для юнацтва... Сёлета вялікім попытам карыстаюцца яшчэ і кнігі, прысвечаныя выяўленчаму мастацтву і жывапісу, а таксама творчасці маладых паэтаў і пісьменнікаў. Асаблівую любоў у чытачоў заваяваў сумесны праект выдавецтва “Беларусь” і Нацыянальнага мастацкага музея — “Славутыя мастакі з Беларусі”. “Хітом” выдавецтва “Літаратура і мастацтва” стала кніга “Мы маладыя”, якая змяшчае 267 твораў маладых пісьменнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусы сталі больш чытать на родная мове, а таксама выбіраць для чытачоў сур'ёзную літаратуру
|
|