Што абазначае певень на карцінах Марка Шагала?
02.11.2012
—
Разное
|
![]() З якой легендай мастак звязваў сваё з’яўленне на свет? Выставу “Марк Шагал: жыццё і каханне”, што прывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі з Іерусаліма, адкрылі для шырокай публікі. Прыезд 89 арыгінальных твораў мастака, падзівіцца на якія можа любы жадаючы, стаў кульмінацыяй юбілейных мерапрыемстваў да 125-годдзя з дня нараджэння вялікага майстра. Карэспандэнты “НГ” аднымі з першых паблукалі па выставе, даведаліся пра гісторыі стварэння некаторых з іх, а таксама ўпэўніліся, што шматлікія карціны Марка Шагала працягваюць здзіўляць нават самых заўзятых аматараў яго творчасці. Амаль усе экспанаты — падарункі самога Шагала, яго дачкі Іды і прыватных калекцыянераў Ізраіля, Амерыкі, Еўропы. Па работах мастака можна прасачыць яго творчасць з 1910-га да 1961 года. Тут і пейзажы, і партрэты, і жанравыя кампазіцыі. І кожны штрых на палатне, паперы ці кардоне — пра каханне да сваёй жонкі і музы Бэлы. “Бачанне” Калі паглядзець на карціну здалёк, можна падумаць, што намалявана Благавешчанне, калі архангел Гаўрыіл паведамляе Марыі Добрую вестку. Аднак калі прыгледзецца, можна ўбачыць, што за мальбертам сядзіць Шагал, а ў выглядзе архангела Гаўрыіла прадстаўлена жонка мастака Бэла. Сам Шагал пры жыцці згадваў аб тым, што матыў гэтай карціны як быццам прадыктаваў сам анёл, што прыйшоў да яго ў сне. “Увогуле, анёл — пастаянны матыў у творчасці Шагала, — расказвае старэйшы куратар аддзела гравюр і малюнка Музея Ізраіля Таццяна Сіраковіч. — Уся яго творчасць прасякнута ідэяй вышэйшай боскай сілы. Марк Захаравіч адносіўся да тых мастакоў, што любілі ствараць пра сябе міфы. Напрыклад, Шагал расказваў, што ў тую ноч, калі ён нарадзіўся, у Віцебску разгарэўся страшны пажар. Згарэла ўсё, асабліва бедныя кварталы, у адным з якіх жыла сям’я Шагала. Аднак, паводле слоў мастака, толькі іх дому ўдалося ацалець”. “Закаханыя” Закаханыя на карцінах Шагала — паўсюль. Ля самага ўваходу ў залу ўражвае чорна-бела-чырвонае палатно з пеўнем у галоўнай ролі — “Закаханыя і певень”. “Марк Шагал лічыцца ўніверсальным мастаком кахання, — расказвае Таццяна Сіраковіч. — Фігуркі яго і Бэлы, якія лятаюць, адмяніўшы ўсе законы гравітацыі і фізікі, прысутнічаюць на многіх карцінах майстра. З пеўнем Марк Шагал атаясамліваў на сваіх карцінах самога сябе. Дарэчы, певень — гэ-та свяшчэнная птушка ў іўдаізме, універсальны атрыбут мужчынскай сілы”. “Узыход — кветкі” Карціна, напісаная алоўкам і пастэллю на кардоне, — адна з самых светлых, урачыстых на выставе. Гэта не проста нацюрморт, а своеасаблівая падзяка жонцы Бэле за шыкоўны букет, падораны на дзень нараджэння. Натхнёны прыгажосцю кветак, Марк Шагал стварыў гэты шэдэўр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З якой легендай мастак звязваў сваё з’яўленне на свет? |
|