“Палац” нашай спадчыны
21.11.2012
—
Разное
|
Легендарны беларускі гурт да свайго дваццацігоддзя выдаў адразу два альбомы Сёлета адзін са старэйшых беларускіх гуртоў — “Палац” — адзначае сваё дваццацігоддзе. Сёння “Палац” — гэта гурт-легенда. Музыкі сталі распачынальнікамі абсалютна новага стылю — фольк-мадэрн. Зараз гэты тэрмін існуе не толькі ў музыцы, але і як культуралагічны феномен. Не так даўно адбылося канцэртнае святкаванне юбілею: імпрэза прайшла ў Дзяржаўным тэатры беларускай драматургіі. Акрамя таго Алег Хаменка і яго паплечнікі адзначаюць свята, выдаўшы адразу два новыя дыскі — пяты нумарны альбом калектыву “Кола грукатала” і своеасаблівы сайд-праект “Салдат-доктар”. Гэта беларуская казка, якую чытае Алег Хаменка. Дарэчы, у пяты нумарны дыск гурта “Палац” увайшло 10 песень, праца над якімі вялася цягам амаль дзесяці гадоў. — Памятаю, калі мы запісалі свой першы альбом, усе песні на ім былі народныя, — кажа Алег Хаменка. — Ён быў выдадзены на аўдыякасеце. Ужо на трэцім альбоме “Чужыя дзеўкі” народных і аўтарскіх песень было прыкладна палова на палову. А вось на “Кола грукатала”, здаецца, усяго адна народная песня. Мы думаем, што зараз трэба браць тэмы, звязаныя з беларускай гісторыяй, і паводле іх пісаць аўтарскія песні. У іншым выпадку фольк-выканаўцы будуць проста стаяць на месцы. Кожная з песень альбома прысвечана канкрэтнаму святу ці падзеі. Загалоўны нумар звязаны са святам Сёмухі, “Хай месяц” — са старадаўняй прымаўкай, “Прыляцела ластаўка” — са святам Пятра і Паўла. Твор “Праваджала маці сына” Хаменка напісаў на падставе згадкі пра песню, якую спявалі касінеры Каліноўскага, — “Ой лёлі, каліна, чырвань ягада горкая”. “Салдат-доктар” — таксама вельмі цікавая праца. Яна складаецца з аднайменнай беларускай народнай казкі, якую чытае Алег Хаменка, а таксама з трох музычных замалёвак, што прыдумалі музыкі гурта. — Гэты дыск лепш слухаць у дарозе, — тлумачыць Алег Хаменка. — Уключаць яго ў машыне. А то бывае так, што едзеш куды — хтосьці хоча адну музыку, хтосьці — іншую. А гэтую казку можна слухаць сям’ёй. Дарэчы, казка “Салдат-доктар” была запісаная ў канцы XIX стагоддзя ў вёсцы Глыбава на Магілёўшчыне фалькларыстам Еўдакіем Раманавым. Іншае прачытанне казкі распавяла Марыя Іванаўна Бурава з вёскі Тупічына на Віцебшчыне. Частку гэтай казкі Францішак Аляхновіч выкарыстаў у сваёй п’есе “Круці не круці — трэба памярці”. Астатнія творы напісалі Зміцер Карабач і Юрый Белякоў. Гэта “Вясельны маршык”, “Фаніпальскі вальс” і “Марш Белякова”. Па словах саміх музыкаў, яны створаны ў першую чаргу для маленькіх слухачоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Легендарны беларускі гурт да свайго дваццацігоддзя выдаў адразу два альбомы
|
|