Тыдзень Радзівілаў
30.11.2012
—
Разное
|
Гледачы ўпершыню ўбачаць на экране тое, што ўтойвалі доўгія дзесяцігоддзі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прадстаўляе новы праект — трылогію «Радзівілы. Тайны сям’і». Тэлегледачы ўпершыню ўбачаць на экране тое, што ўтойвалі доўгія дзесяцігоддзі, што замоўчвалася на ўроках гісторыі: міфічнага продка і сямейныя войны, геніяў і ізгояў вялікага роду, нашых Фаўста, Дракулу, Робін Гуда і нават свайго Радзівіла-Сінюю Бараду. Журналісты АТН знайшлі адказы на загадкавыя пытанні легенды роду, з прадстаўнікамі якога на працягу стагоддзяў лічыліся манархі ўсяго свету, у якім былі і каралеўскія асобы, і людзі, якія ігралі першую скрыпку пры еўрапейскіх дварах. — Журналісты прапануюць сапраўдную карціну велічы і неаднаразовага спусташэння радавога гнязда — Нясвіжа, выкрыюць самазванцаў, пакажуць супрацьстаянне Радзівілаў супраць Радзівілаў, зазірнуць у саркафагі. Тэлегледачы ўбачаць гістарычны авантурны дэтэктыў з элементамі анімацыі, выкарыстаннем рэдкіх эксклюзіўных кадраў і тэатра ценяў. У праекце сышліся жанры, якія раней не выкарыстоўваліся ў дакументалістыцы, — падкрэслівае дырэктар Агенцтва тэленавін Кірыл Казакоў. Стварэнне трылогіі і правядзенне Тыдня Радзівілаў на галоўным тэлеканале краіны прымеркавана да 465-гадовага юбілею з моманту атрымання ў 1547 годзе Радзівіламі, першымі ў Вялікім княстве Літоўскім, княжацкага тытула Святой Рымскай імперыі. Як удакладнілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, прэм’ерны паказ трылогіі «Радзівілы. Тайны сям’і» пройдзе з 4-га па 6 снежня на тэлеканале «Беларусь 1» адразу пасля «Панарамы». Паўтор адбу-дзецца 9 снежня. Акрамя таго, у час Тыдня Радзівілаў 7 снежня ў 21.45 на канале выйдзе спецвыпуск праекта АТН «Нашы», прысвечаны Эльжбеце Радзівіл, а 8 снежня ў 21.40 гледачы ўбачаць паўтор гістарычнага нашумелага трылера «Слуцкія паясы. Тайныя знакі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гледачы ўбачаць новы праект — трылогію «Радзівілы. Тайны сям’і»
|
|