Краіна таемных адкрыццяў
08.12.2012
—
Разное
|
Кожная легенда тоіць у сабе нейкую таямніцу і адкрыццё. Колькі неверагодных беларускіх легенд звязана з рачулкамі, крыніцамі, ляснымі дарогамі, камянямі, пагоркамі! Вякамі яны перадаваліся з пакалення ў пакаленне і зараз складаюць скарбонку культурнай спадчыны нашага народа. Такім літаратурным багаццем не кожны народ можа пахваліцца. І наша задача сёння — зрабіць усё магчымае для таго, каб іх захаваць. Конкурс легенд і паданняў пра родны край, які па вашых шматлікіх просьбах мы працягваем у “НГ”, дапаможа гэта зрабіць. Безумоўна, з вашым, паважаныя чытачы, удзелам. Калі вы ведаеце таямніцы свайго краю, напішыце нам пра іх. Калі не, то спытайце ў дзядуляў і бабуль, суседзяў, знаёмых. Мабыць, побач знойдзецца той, хто зможа расказаць шмат цікавага. Напрыклад, хтосьці раскрые гісторыі назвы свайго аграгарадка ці горада, дзе жыве, або вёсачкі, дзе нарадзіўся. Хтосьці напіша пра тое, чаму лес, што побач з домам, называюць “горкамі”, калі ў нашай краіне гор няма. А некага дагэтуль хвалюе пытанне, чаму Барысаў камень ці Фоціна бяроза стаяць менавіта на гэтым месцы. Лепшыя з дасланых аповедаў з’явяцца на старонках “НГ”. А калі з гэтых твораў народзіцца кніжка, то яна стане добрым спадарожнікам у шматлікіх турыстычных маршрутах, які раскажа пра Беларусь таямнічую, а значыць, прывабную і вельмі прыцягальную. Адправімся ў краіну таемных адкрыццяў разам! Напішыце легенду або паданне пра свой родны край і дашліце іх на электронны адрас mara@ng.by альбо на паштовы адрас рэдакцыі з паметкай “На конкурс легенд і паданняў”.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожная легенда тоіць у сабе нейкую таямніцу і адкрыццё.
|
|