“Каляда” праз турагенцтва
15.12.2012
—
Разное
|
Адсвяткаваць “Жаніцьбу Цярэшкі”, паў-дзельнічаць у працэсіі “Калядных цароў” і даведацца, што такое “цягнуць Каляду на дуба”, змогуць усе жадаючыя ў час навагодніх і калядных святаў. — Шматлікія беларускія абрады і фальклорныя гулянні маюць статус сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Такія народныя ігрышчы арганізоўвалі нашы продкі, — распавядае вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнага агенцтва па турызму Кацярына Ліпень. — Каля ста падобных мерапрыемстваў для зручнасці беларусаў і гасцей нашай краіны занесены ў каляндар турыстычных падзей 2013 года. Складальнікі календара імкнуліся не дубляваць падзеі, прысвечаныя нейкай адной традыцыі. На яго старонках можна пазнаёміцца з арганізатарамі свята і анонсам найбольш арыгінальных мерапрыемстваў. Напрыклад, абрад “Калядныя цары”, што адбудзецца ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна 13 студзеня, уяўляе сабой забаву, у якой удзельнічаюць маладыя мужчыны, апранутыя ў “царскае” ўбранне. Працэсія “цароў” наведвае дамы сялян і разыгрывае драму “Цар Максіміліян”. Усе жадаючыя могуць праводзіць Каляду 21 студзеня разам з жыхарамі вёскі Навіны Бярэзінскага раёна. Удзельнікі абраду будуць “цягнуць Каляду на дуба” — валачыць па вуліцах да высокага дуба альбо барану, на якой стаіць гаршчок з куццёй, альбо кола з багата ўпрыгожаным снапом. Экстрэмалаў чакаюць гонкі на сабачых запрэжках — “Завіруха”, якія пройдуць з 26 па 27 студзеня ў спарткомплексе “Раўбічы”. Заяўку на ўдзел у свяце падалі ўжо 130 жадаючых. У праграме фестывалю — гонкі на лыжах, спаборніцтва на каюрах і эстафета. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адсвяткаваць “Жаніцьбу Цярэшкі”, паў-дзельнічаць у працэсіі “Калядных цароў” і даведацца, што такое “цягнуць Каляду на дуба”, змогуць усе жадаючыя ў час... |
|