Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 6
09.01.2013
—
Разное
|
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, п а с т а н а ў л я ю: 1. За выдатныя дасягненні ў галіне музычнага, тэатральнага мастацтва, мастацкай літаратуры, кінавідэамастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, выхаванні творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года: Адамовіч Галіне Валянцінаўне, кінарэжысёру вышэйшай катэгорыі студыі “Летапіс” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, — за стварэнне дакументальных фільмаў “Маляваны рай”, “Інакіня”, “Стаць першым”; аўтарскаму калектыву тэатра-студыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” у складзе Кашперава Аляксандра Барысавіча, вядучага майстра сцэны, Кірэева Алега Віктаравіча, рэжысёра-пастаноўшчыка, Мішчанчука Уладзіміра Андрэевіча, вядучага майстра сцэны, — за выдатныя творчыя дасягненні, стварэнне спектакля “Хто смяецца апошнім” па п’есе К. Крапівы; калектыву Дрыбінскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея аддзела культуры Дрыбінскага райвыканкама Магілёўскай вобласці — за выдатныя дасягненні ў справе захавання і развіцця традыцыйнага шапавальнага промыслу; калектыву дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь” — за значныя дасягненні ў развіцці беларускага тэатральнага і музычнага мастацтва, пастаноўку оперы Дз. Смольскага “Сівая легенда”; калектыву дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” — за значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў па захаванню і папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі; калектыву ўстановы “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” — за вялікую працу па захаванню і папулярызацыі літаратурнай спадчыны Янкі Купалы; народнаму тэатру гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” Хмелеўскага сельскага Дома культуры Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці — за значны ўклад у адраджэнне і развіццё традыцыйнай рэгіянальнай культуры, народнага гумару, песеннага і танцавальнага мастацтва; Пекуцька Альбіне Васільеўне, загадчыку кафедры харавога і вакальнага мастацтва ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, — за значны асабісты ўклад у выхаванне творчай моладзі, захаванне і развіццё традыцый беларускай школы акадэмічных спеваў; Чэбаганаву Анатолію Васільевічу, члену грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, — за ўклад у вывучэнне і прапаганду духоўнай і культурнай спадчыны, стварэнне серыі гісторыка-дакументальных кніг “Я — сын Ваш”, прысвечаных дваранскім родам Беларусі. 2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. 3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб. 4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года |
|