Як перажыць маразы. Парады доктара і выратавальнікаў
17.01.2013
—
Разное
|
Мароз наступае на пяты. -11 градусаў. Вілейка, Лазневае возера. Мінулая нядзеля. Фота Ігара МАРОЗА. Сіноптыкі прагназуюць на выхадныя да 20 градусаў марозу.Як паведамілі ў Вілейскай гідраметэастанцыі, 19-20 студзеня чакаецца ўзмацненне марозу. Днём тэмпература будзе 9-14 градусаў, а ноччу на паўднёвым захадзе можа дасягнуць 20. Пад’ешце перад выхадам на вуліцу Хірург Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы Мікалай Федарук даў парады чытачам, як берагчы здароўе падчас маразоў: – У маразы хавайце адкрытыя часткі цела: твар, рукі. Абавязкова насіце пальчаткі, шалікі. Трэба апранацца камфортна, таму што цеснае адзенне і абутак парушаюць кровазварот, што прыводзіць да больш хуткага абмаражэння. Не выходзьце ў мароз на галодны страўнік. Калі доўга знаходзіцеся на вуліцы, грэйцеся: падскоквайце, размахвайце рукамі, рухайцеся. Піце гарачыя напоі. Але ні ў якім выпадку не спіртныя! Лепш за ўсё – гарбату за паўгадзінкі да выхаду на вуліцу. Найбольш схільныя да абмаражэнняў дзеці: яны яшчэ не адаптаваныя да марозу, таму старайцеся абмяжоўваць час іх знаходжання на вуліцы. З-за чаго ў маразы ўзнікаюць пажары Інспектар групы прапаганды і навучання маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова нагадала самыя распаўсюджаныя прычыны ўзнікнення пажараў падчас маразоў: У час маразоў найчасцей пажары ўзнікаюць з-за таго, што людзям хочацца пагрэцца. У прыватных дамах галоўныя прычыны здарэнняў – перапал печаў і складанне дроў адразу каля вогнішча. А ў кватэрах гаспадары парушаюць правілы эксплуатацыі абагравальнікаў. У неацяпляльных памяшканнях электрапрыборы спрабуюць разагрэць адкрытым полымем, напрыклад, ад паяльных лямпаў, з-за чаго тыя загараюцца. Небяспечнай для жыцця ў маразы можа стаць рыбалка. Выратоўваюць гарачай гарбатай Аб тым, як будуць дапамагаць людзям выратавальнікі, распавёў Сяргей Гладкі, намеснік начальніка па дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і па грамадзянскай абароне маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях: – Не такія тут ужо і моцныя маразы будуць. Усяго 20 градусаў! Але старшыня прапанаваў міліцыі і аддзелу гандлю паставіць палатку на вакзале, дзе ўсе ахвотныя змогуць папіць гарачай гарбаты. Што тычыцца леташніх халадоў, то памятаю, як мы ратавалі адных людзей. У іх прарвала трубаправод, тады якраз былі моцныя маразы. Каб не замерзлі аўтобусы Аўтобусы абяцаюць не затрымліваць і не прымушаць людзей доўга стаяць на прыпынках у надвор’е з вялікім мінусам. – У моцныя маразы рух аўтобусаў трохі ўскладняецца, – тлумачыць дырэктар маладзечанскага аўтапарка Яўстафій Каравай. – На ноч мы будзем прызначаць па два адказныя дзяжурныя. Яны будуць праграваць гаражы і аўтобусы, каб нашым пасажырам не холадна было ездзіць. А ўжо ад пяці гадзін раніцы аўтобусы будуць аглядаць з тэхнічнага боку, каб яны не заглухлі ў дарозе. Міліцыя будзе дапамагаць На пытанне, ці гатовая міліцыя да маразоў, адказвае намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Уладзімір Балкоўскі: – Мы заўсёды гатовыя. І няма розніцы: мароз, галалёд ці снегапад. Кожны год складаецца план “Надвор’е”, у якім прызначаюцца ў пэўны час пэўныя адказныя за працу. Мы назіраем за дарогамі, дапамагаем камунальным службам і ўсім тым, каму патрэбная дапамога на дарозе. Падчас моцных маразоў на ўзбочынах па розных прычынах стаяць машыны, тады мы падыходзім, высвятляем, чаму, і дапамагаем. Але, як правіла, больш працы з маразамі не становіцца. Вольга ЮРКЕВІЧ, Наталля ТУР, Зоя ХРУЦКАЯ, Настасся РОЎДА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сіноптыкі прагназуюць на выхадныя да 20 градусаў марозу. |
|