Старыя казкі на новы лад
19.01.2013
—
Разное
|
“Народная газета” і выдавецтва “РыфТур” шукаюць казачнікаў. Абавязковыя патрабаванні да кандыдатаў — пачуццё гумару і сур’ёзнае стаўленне да гісторыі роднай краіны Пэўна, нашым сталым чытачам няма патрэбы прадстаўляць дырэктара выдавецтва “РыфТур”, вядомага фотамастака Сяргея Плыткевіча. Па-першае, здымкі Сяргея часам з’яўляюцца на старонках нашай газеты і, мяркуючы па вашых водгуках, падабаюцца чытачам. Па-другое, некалькі гадоў таму “Народная газета” і “РыфТур” ужо ладзілі сумесныя творчыя конкурсы — прапанавалі тым, хто жадае, паспрабаваць сябе ў ролі казачнікаў і пазнаць Беларусь з вышыні птушынага палёту. Лістоў з адказамі на пытанні тых конкурсаў прыходзіла шмат. Мы нават думалі вызначаць шчыльнасць казачнікаў на квадратны кіламетр краіны. Але адмовіліся ад гэтай ідэі: хіба можна расказваць пра талент і творчасць з дапамогай лічбаў? Хай лепш талент сам пра сябе раскажа!
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
|