Чыя ідэя лепшая?
29.01.2013
—
Разное
|
Міншчына пачынае прэзентацыю маладзёжных праектаў. Перасоўная рэгіянальная выстава «100 ідэй для Беларусі» зробіць падарожжа па вобласці і спыніцца ў Маладзечне. Там будзе прадстаўлена каля 20 інавацыйных распрацовак і сацыяльных ідэй. Так, наведвальнікі выніковай выставы-прэзентацыі пазнаёмяцца з медыяпраектам «Нясвiж.by», які пакажа гісторыю горада вачыма сучаснай моладзі. Таксама яны змогуць даведацца пра новы від паліва, выраблены з апалага лісця, пра тое, як стварыць прывабны для моладзі аграгарадок, і пра многія іншыя цікавыя рэчы. На выставе можна не толькі пазнаёміцца, але і падзяліцца сваімі арыгінальнымі думкамі. Як? Заяўку неабходна пакінуць у спецыяльным аўтобусе з лагатыпам «100 ідэй для Беларусі», які абсталяваны неабходнымі інфармацыйнымі інтэрактыўнымі тэхналогіямі. Там у спецыяльнай зоне можна нават правесці перамовы з інвестарамі. Нядаўна БРСМ прапанаваў удзельнікам новыя правілы праекта. Зараз ідэі прымаюць спецыяльна створаныя рэгіянальныя саветы. А зусім хутка заяўку можна будзе пакінуць у «скарбонцы ідэй», для гэтага прыкметныя, пазначаныя сімволікай скрынкі будуць размешчаны ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах і ў буйных гандлёвых цэнтрах. Лепшыя ідэі і праекты можна будзе пабачыць на інтэрнэт-партале «Моладзь Беларусі» і ў сацыяльнай сетцы «У кантакце». Трэба адзначыць, што БРСМ працуе над тым, каб самыя лепшыя праекты атрымалі грантавую падтрымку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міншчына пачынае прэзентацыю маладзёжных праектаў
|
|