Перанесці грып на нагах, што згубіць год жыцця
31.01.2013
—
Разное
|
Некаторыя меры прафілактыкі могуць прадухіліць хваробу. Фота Зоі ХРУЦКАЙ. Грып куды больш небяспечны, чым можа падацца на першы погляд.Таму вельмі важна адразу распазнаць першыя прыкметы хваробы і, не адкладваючы, прыступіць да лячэння. – Прагназавалі грып на канец студзеня – пачатак лютага, – патлумачыла загадчыца Вілейскай раённай паліклінікі Таццяна Рамэра. – У нас уздым захворванняў на вострыя рэспіраторныя захворванні пайшоў, але грып пакуль не рэгістравалі. У Валожыне і Смаргоні выпадкі грыпу сёлета таксама яшчэ не рэгістравалі. У Маладзечне выпадкі захворвання ёсць, але эпідэміі няма. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага доктара ЦРБ па амбулаторна-паліклінічным раздзеле работы Уладзімір Сымановіч. Грып – гэта не дробязь! – Многія лічаць, што грып – гэта дробязь, – кажа загадчыца чацвертага педыятрычнага аддзялення Маладзечанскай дзіцячай паліклінікі Ганна Ладзята. – І калі чалавек думае, што, перахварэўшы адзін раз, больш не захварэе, то глыбока памыляецца. На грып можна захварэць і некалькі разоў на год. Таму да свайго здароўя трэба ставіцца вельмі адказна. У дактароў ёсць такі выраз: грып, які да канца не вылечыць і перанесці на нагах, – тое самае, што згубіць год жыцця. Падхапілі вірус – хуценька лячыцца – Першыя прыкметы грыпу могуць выявіцца ўжо на працягу аднаго-двух дзён пасля таго, як вы падхапілі вірус. Звычайна першыя праявы хваробы – гэта стомленасць, ламата ў суставах, святлабоязь – кажа Ганна Сцяпанаўна. І абавязкова сачыце за сваёй тэмпературай. Калі павышаная трымаецца больш за суткі – трэба выклікаць “хуткую дапамогу”. Каб не заразіць калег – сядзіце дома Па-першае, падчас хваробы вялікую адказнасць вы несяце за сябе самі. Бо невядома, які орган адрэагуе на хваробу і якія ўскладненні яна за сабой панясе. Па-другое, вы адказныя за сваіх калег. Мажце нос аксалінавай маззю Але гэтай маззю трэба мазаць не свой нос, а сваіх родных. Тады вірус не будзе да іх чапляцца. – Таксама трэба надзяваць маску, – дадае Ганна Сцяпанаўна. Хвораму на грып неабходны пасцельны рэжым і шмат піць цёплай гарбаты. Фота lady.webnice.ru Каб не захварэць, варта загартоўвацца. Лепш за ўсё часцей хадзіць пешшу, а не ездзіць на машыне. Два разы на дзень з’ядаць па яблыку, бо ён павышае імунітэт і спрыяе лепшаму страваванню. У цыбулі шмат вітамінаў, яна забівае мікробы. Таму не выключайце гэты прадукт са свайго рацыёну. Зрабіце каралі з часнаку У якасці прафілактыкі ешце па адным зубку часнаку ў дзень. Маладым дапаможа ад прастуды, а тым, каму за 40 гадоў, – і ад атэрасклерозу. Дзецям можна зрабіць часночныя каралі ці браслет. Гэта не значыць, што яны цалкам павінны быць з часнаку, але некалькі зубкоў няхай вісяць. Як і дзеткам, так і дарослым можна зрабіць медальёны з аромаалеяў. Алей можа быць розным, напрыклад, лавандавы, чайнага дрэва, піхтавы. Такія алеі выкарыстоўваюць у якасці дэзінфекцыі, яны паляпшаюць імунітэт. Фота Але будзьце асцярожныя з апельсінавым алеем, бо ў некаторых дзяцей можа быць алергія на цытрусавыя. Трэба есці аскарбінкі Пры ўсіх вірусных хваробах пажадана з’ядаць больш аскарбінавай кіслаты - гэта павышае імунітэт. Але людзям з нырачнай недастатковасцю неабходна абмяжоўваць іх. Карысны для здароўя і экстракт пладоў шыпшыны, бо ў ім шмат вітамінаў. Не менш карысная кіслая капуста. Усё гэта варта ўжываць і дзецям, і дарослым. Фізкультура і здароўе – Цяпер у людзей больш сядзячы лад жыцця, магчыма, з-за гэтага хварэюць часцей. А трэба больш рухацца і закаляцца. Зімой – лыжы, а летам – басейн, – распавядае настаўніца фізкультуры маладзечанка Ірына Баранава. Фізічныя практыкаванні станоўча ўплываюць на працэсы ў арганізме, яны ўмацоўваюць здароўе. Таму чалавека з дзяцінства трэба прывучаць да фізічнай культуры. – Сонейка, паветра і вада – вашы лепшыя сябры. Гэты дэвіз павінен суправаджаць не толькі фізкультурнікаў, але і кожнага чалавека, – раіць Ірына Баранава. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грып куды больш небяспечны, чым можа падацца на першы погляд. |
|