Пагоня з пісталетам у Куранцы
14.02.2013
—
Разное
|
Кадр з фільма “Фарсаж 5”. Другога снежня ў гадзіну ночы ў вёсцы Куранец пачалася пагоня. Кіроўца “Мазды” пад’ехаў да вясковага Дома культуры і пасігналіў, каб яму далі праехаць. Нецвярозаму 30-гадоваму жыхару Вілейкі Сяргею Івашкевічу, які якраз стаяў на дарозе побач з машынай, што таксама не давала праехаць, гэта не спадабалася... Ён дастаў з-пад пасажырскага крэсла пнеўматычны пісталет і балончык са сціснутым паветрам і пачаў пагражаць кіроўцу на вачах у маладзёнаў, якія стаялі непадалёк. Кіроўца не захацеў высвятляць адносін і вырашыў хуценька з’ехаць. Івашкевіча гэта раззлавала. Ён скочыў у сваю машыну, за рулём якой быў бацька, і сказаў, што ім трэба дагнаць “Мазду”, у якой быццам бы едзе знаёмы. Ён гнаўся за сваім “крыўднікам” аж да самай Вілейкі. Там “Мазда” спынілася на аўтастаянцы на плошчы Леніна. Івашкевіч таксама стаў, выйшаў з машыны і зноў падышоў да кіроўцы ды накіраваў пісталет у яго бок. У машыне ён убачыў на заднім сядзенні дзвюх дзяўчат. “Мазда” зноў кранулася з месца і паспяшалася з’ехаць. Пасля гэтага мужчына супакоіўся і папрасіў бацьку адвезці яго ў бар “Дубочак” за півам. Потым яны вярнуліся на стаянку каля плошчы Леніна, дзе іх ужо чакала міліцыя. Івашкевіч прызнаў сваю віну цалкам. Ужо потым стала вядома, што ў пісталеце не было ні газавага балончыка, ні куляў. І мужчына пра гэта ведаў. Суд прызначыў яму штраф у 20 мільёнаў рублёў. Пісталет вырашылі знішчыць. Віктар ГАТОЎКА, памочнік пракурора Вілейскага раёна. Фота pokaz-johnson-dwayne-rewolwer.nago.net.pl Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другога снежня ў гадзіну ночы ў вёсцы Куранец пачалася пагоня. Кіроўца “Мазды” пад’ехаў да вясковага Дома культуры і пасігналіў, каб яму далі праехаць.... |
|