Радок газетны, нібы куля, льецца са свінца. 21.by

Радок газетны, нібы куля, льецца са свінца

15.02.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Медаль «За баявыя заслугі», дзве кнігі ўспамінаў і памяць, якая ўжылася ў сэрца і зараз яскрава, нібы ўчора, пракручвае дзень за днём, падзею за падзеяй. Сваю спадчыну ваенны карэспандэнт Рыгор Саланец беражэ асабліва, бо набыта яна дарагой цаной.

У гэтыя дні мы шмат гаворым пра падзеі афганскай вайны, а яшчэ больш слухаем яе ўдзельнікаў. Дзесяць гадоў разам з салдатамі і афіцэрамі ішлі на перадавую і ваенныя журналісты. У многім дзякуючы іх адважнаму таленту занатавана гістарычная праўда аб той вайне. І не толькі фактамі і лічбамі, але і чалавечымі пачуццямі, перажываннямі і ўчынкамі.

У гарачай кропцы лейтэнант Рыгор Саланец праслужыў два гады — з 1983-га па 1985-ы. У 108-й мотастралковай дывізіі ў Баграме. Пра сябе расказвае стрымана і сціпла, але вось калі размова заходзіць пра паплечнікаў, то ў вачах прабягае іскра, і пра кожнага можа гаварыць гадзінамі. «Перш за ўсё Афганістан навучыў мяне разбірацца ў людзях. Журналісты таксама непасрэдна ўдзельнічалі ў баях, праўда, не так часта, як страявыя афіцэры і салдаты. Але нават аднаго бою дастаткова, каб зразумець, хто ёсць хто. Я часта думаю пра тое, што ўсе тыя, з кім я быў у Афганістане, вельмі прыстойныя і смелыя людзі. Напэўна, вайна выбірае лепшых, а можа, выяўляе ў іх такія якасці», — гаворыць Рыгор Васільевіч. Са стрыманага расказу ўбачыш мала. У такія моманты ён спачатку салдат, а ўжо затым — журналіст. А вось саслужыўцы — іншая справа. Цікава расказвае Аляксандр Ярашэнка ў сваіх успамінах «Вайна вачыма журналіста»: «...Спустя несколько месяцев в нашу редакцию по замене из Минска прибыл еще один новичок — лейтенант Григорий Солонец. Забегая вперед, скажу, что парень он оказался надежный. От выхода на боевые никогда не увиливал. Более того, нередко вызывался сам в горы. И особенно любил ходить с саперами. Знающему человеку это говорит о многом. Ведь именно саперам чаще всего доставались первые пули при обстрелах. Без брони, только со щупом (а Гриша еще и с фотоаппаратом) они отважно выходили на минную разведку. В разгар Панджшерской операции 1984 года нас направили собирать материал для газеты. Лететь должны были одной «вертушкой» до кишлака Базарак. А потом ему в один полк, мне — в другой. По радио передали, что десантники уже захватили этот самый Базарак и нас там есть кому встретить. Летим. Вертолет зависает метрах в двух над рисовыми чеками, и борттехник жестом показывает: прыгайте.

— А почему не садитесь? Высоко ведь!

— Нельзя, там… минное поле, — ответил прапорщик и пинком под зад придал нам необходимое для десантирования ускорение.

Первые три-четыре минуты мы с Гришей стояли там, где приземлились, и не дышали. Хотелось еще пожить. А потом пошли. Потихоньку, след в след. До сих пор не знаю, пошутил тот прапорщик про мины или нет».

Зараз Рыгор Саланец — падпалкоўнік запасу. Усё яго жыццё звязана з журналістыкай, і сёння ён працуе рэдактарам аддзела абласной газеты «Мінская праўда». «Афганская тэма ў мяне ідзе праз жыццё і творчасць, інакш ужо не будзе. А праз гэта і больш шырока ваенная і патрыятычная тэматыка. Журналіст найлепш напіша пра тое, што адчуў і перажыў сам. Я бачыў сапраўдных мужчын, воінаў, ведаю, што такое патрыятызм. А значыць, магу і буду пра гэта пісаць», — гаворыць ён.

Рыгор Саланец — аўтар дзвюх кніг пра падзеі афганскай вайны. «На вайне як на вайне» выйшла ў Мінску, а «Фарпост» — у Маскве. Там шмат аповедаў, напісаных жыва, вобразна, кранальна. А самы памятны для аўтара матэрыял — першы, які зроблены ў далёкай краіне. «Гэта была баявая аперацыя. Такі ж люты, як і сёння, 1984 год. Сапёрам трэба было размініраваць у цясніне дарогу, што паўз канал вяла да афганскага паселішча. Можна назваць яе дарогай жыцця, бо толькі па ёй людзі маглі дабрацца да свайго жытла. Гэта была вельмі цяжкая работа, у час якой — і абстрэл, і падрыў. Некалькі салдат былі паранены, трое хлопцаў загінулі. Гэта яны цаной свайго жыцця праклалі людзям дарогу дадому. А вось па сваёй такой дарозе прайсці ўжо не змаглі... Я так і назваў артыкул — «Дарога дадому», імкнучыся ўкласці ў яго шырокі сэнс», — расказвае Рыгор Саланец.

Зараз ён усё радзей бачыць Афганістан у сне. Але жыве і застаецца заўсёды маладой памяць. Яна — у блакнотах і сшытках, на пажоўклых ужо фотаздымках. А найперш у сэрцы, якое загартавалася, але не стала чэрствым. Відавочна, таму маральнасць, чалавечнасць і патрыятычныя адносіны — у кожным яго друкаваным радку.

Гэтымі днямі Рыгор Васільевіч у складзе невялікай беларускай дэлегацыі наведвае Маскву па запрашэнні Расійскага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. «Нам ёсць што ўспомніць і сказаць. Гэта цудоўна, што межы на зямлі і ў сэрцы не раздзяляюць нас», — гаворыць ён.

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Афганістан перш за ўсё навучыў мяне разбірацца ў людзях»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика