Ці можна стаць спараўдным ёгам у Маладзечне?
25.03.2013
—
Разное
|
![]() Заняткі ёгай накіраваныя на пазбаўленне ад хвароб цела і душы і выпрацоўку ўмення глядзець па-новаму на жыццё. Займацца можна самастойна, але лепш пад кіраўніцтвам дасведчанага інструктара. Правільныя заняткі ёгай палепшаць і фізічнае, і духоўнае самаадчуванне. У гэтым ўпэўненая інструктар аднаго з фітнэс-клубаў Ала Корбут. Сапраўднай ёгі ў нас няма – У фітнэс-клубах не займаюцца сапраўднай ёгай, – кажа спадарыня Ала Корбут. – Можа, ёсць такія інструктары і школы ёгі, але я вучу людзей займацца фітнэс-ёгай. У нас яна больш даступная для людзей, якія прыходзяць да мяне займацца. Справа ў тым, што не кожны можа пагадзіцца з некаторымі метадамі ёгі, тым больш некаторым яна наогул не трэба. Я маю на ўвазе медытацыю – тып практыкаванняў па трэніроўцы канцэнтрацыі ўвагі, які выкарыстоўваецца для выпрацоўкі кантролю над ходам сваіх думак і эмоцый, бо не кожны чалавек гатовы ёй займацца. І ўвогуле, ёга – гэта цэлая філасофія, лад жыцця чалавека. Навошта чалавеку ёга – Чалавек, які займаецца ёгай, жыве ў межах асобных правілаў. Гэта строгае харчаванне, догляд за сабой, пэўныя гадзіны для заняткаў. А сапраўдная медытацыя – гэта сыход у сябе, сыход ад усяго. Да мяне больш прыходзяць людзі, якія хочуць атрымаць фізічныя нагрузкі, каб яны былі карыснымі, – распавядае інструктар Ала. Што такое фітнэс-ёга Як распавяла нам інструктар па фітнэс-ёзе, гэта ўзаемадзеянне двух напрамкаў, або сінтэз фітнэсу і ёгі. Фітнэс – агульная фізічная падрыхтоўка арганізма чалавека. Ёга – яднанне цела, розуму і душы. У кожных з гэтых напрамкаў прыбралі недахопы, каб яна была больш даступная для людзей любога ўзросту і ўзроўню падрыхтоўкі. Ёга падыходзіць для тых людзей, якія прывыклі да больш спакойнага і размеранага ладу жыцця. Для тых, хто не любіць інтэнсіўных нагрузак. – Я ўжо казала, што мала хто ў нашы дні схільны да медытацыі, да выканання складаных асан (поз), – кажа Ала Корбут. – Для простага чалавека гэта можа і незразумела. Такія зносіны не ўсіх прыцягваюць. Накірунак фітнэс-ёгі ўлічвае ўсе гэтыя моманты. Чым карысная ёга У ёгі няма вялікіх сілавых нагрузак. Інструктар імкнецца максімальна расслабіць чалавека ў той ці іншай асане. Выкананне практыкаванняў ёгі суправаджаецца канцэнтрацыяй на дыхальным рытме, правільнасці выканання асан і ўсведамленнем дзеяння кожнага практыкавання на тую ці іншую групу мышцаў. Ёга ўмацоўвае мышцы прэса, паляпшае баланс, гнуткасць цела, паляпшае каардынацыю і зніжае стрэс. Кожная праблемная зона цела прапрацоўваецца асобна. Гэта значыць, што калі чалавек выходзіць у “позу сабакі”, ён расслабляе спіну і расцягвае ногі. – Пасля заняткаў у чалавека паляпшаецца настрой і павялічваецца самаацэнка, – кажа Ала Корбут. Як праходзяць заняткі Заняткі пачынаюцца з самых простых поз, а потым у працэсе чалавек рыхтуецца да больш складаных. Кожная поза мае сваю назву. Напрыклад, позы дрэва, кошкі, змяі. Вялікае значэнне надаецца тэхніцы дыхання. На занятках ёгай вучаць пастаянна і спакойна дыхаць. Адзінае, што ўлічваецца, – гэта фізіялогія дыхання. Напрыклад, пры скручванні корпуса цела і напругі мышцаў ідзе выдых, а ўдых – пры расслабленні мышцаў. Гэта галоўнае правіла. Вядома, з першых заняткаў гэтаму складана навучыцца, але паступова людзі вучацца спакойна дыхаць і расслабляцца. Займацца ёгай могуць нават людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі Заняткі ёгай бяспечныя і падыходзяць для шырокай узроставай катэгорыі. Але перад тым, як пачаць займацца, неабходна пракансультавацца з доктарам, тым больш калі ёсць праблемы з сэрцам. Калі не моцныя нагрузкі, то можна і людзям з міжпазваночнай грыжай. Ёгай можна займацца і дома Займацца ёгай можна як у фітнэс-клубе, так і самастойна, дома. Напрыклад, сваім вучням Ала раіць падчас прыгатавання ежы рабіць тыя практыкаванні, якія яны прайшлі на занятках. Ёга праходзіць пад добрую музыку Музыка станоўча ўздзейнічае на эмоцыі чалавека. Ёга ж не патрабуе выканання асан пад музыку, але яна добра ўздзейнічае на настрой. Як кажа інструктар, яна раней аддавала вялікія грошы за дыскі. Але музыку можна падабраць і самому. Яна павінна быць спакойная, меладычная, манатонная, як і самі заняткі ёгі. Заняткі праходзяць на дыванках У фітнэс-клубе ёсць дыванкі, на якіх займаюцца ёгай. А некаторыя, у мэтах гігіены, прыносяць з сабой ручнічкі. А ўвогуле для ёгі існуе шмат рознага абсталявання: і мячыкі, і дыванкі. Апранацца на заняткі лепш у трыкатажныя касцюмы, якія цягнуцца. У іх будзе займацца нашмат зручней. Ад ёгі мышцы не нарошчваюцца Напрыклад, калі ў сілавых занятках мышцы нарошчваюцца, то ў ёзе нарошчванне мышачнай масы не адбываецца. Адбываецца толькі ўмацаванне і расцяжэнне мышцаў. Фарміруецца вельмі прыгожая і моцная мышца. А што для жанчыны галоўнае – прыгожыя і расцянутыя мышцы, а не нарошчаная мышачная маса. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота union-touristic.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заняткі ёгай накіраваныя на пазбаўленне ад хвароб цела і душы і выпрацоўку ўмення глядзець па-новаму на жыццё. Займацца можна самастойна, але лепш пад кіраўніцтвам... |
|