Шмат варыянтаў вывучэння англійскай мовы ў Маладзечне (+табліца коштаў)
06.04.2013
—
Разное
|
Вывучэнне замежнай мовы сёння не толькі модна і прэстыжна, але з’яўляецца і абавязковай умовай паспяховай кар’еры і будучыні, што імгненна адбілася на попыце такіх відаў паслуг. Цікава даведацца, як ідзе справа з замежнымі курсамі ў Маладзечна. У нашым горадзе ёсць адзіны цэнтр, дзе прапаноўваюць патрэбныя нам паслугі. Тэрмін вывучэння замежнай мовы складае прыблізна год. Навучальны працэс складаецца з некалькіх узроўняў авалодання мовай. Напрыклад, першы ўзровень складае 4 месяцы. Заняткі праходзяць 2 разы на тыдзень. Кошт за два месяцы – 930 тысяч (такія ўмовы аплаты). Таксама ёсць у горадзе і рэпетытары. На жаль, яны займаюцца толькі падрыхтоўкай да цэнтралізаванага тэставання. У сярэднім, кошт аднаго занятку складае 7-12 у.а. Калі такі варыянт не падабаецца, то можна разгледзець іншы – Мінск. Тут аб’яў па гэтай тэме знойдзецца мноства. Ёсць шмат курсаў, дзе прапаноўваюць вывучыць замежную мову за 6 месяцаў. Ёсць такія, дзе акцэнт робяць на камунікацыйны ці інтэнсіўны курс вывучэння мовы. І толькі зусім невялікі працэнт школ, дзе працэс навучання замежнай мове складае больш за адзін год. Але адну з галоўных асаблівасцей такіх моўных школ складае пастаянны кантакт непасрэдна з носьбітамі мовы. Звычайна мовы ў асартыменце амаль аднолькавыя. Пачынаючы з англійскай і заканчваючы японскай. Для таго, каб дакладна ведаць свой узровень ведаў, перад навучаннем кожная школа прапаноўвае прайсці папярэдні бясплатны тэст. Ён можа быць як онлайн-тэстам, так і звычайным, пісьмовым. У сярэднім групы складаюць 6-12 чалавек. Акрамя гэтага ёсць варыянты карпаратыўнага навучання і індывідуальнага. Заняткі праходзяць 2-3 разы на тыдзень. У сярэднім кошт такіх курсаў за 4 месяцы вагаецца ад 1,7 мільёна да 3 мільёнаў. Калі ж вам трэба дабірацца на курсы з Маладзечна, то дадайце яшчэ прыкладна 45 тысяч штотыдзень (электрычка і праезд у горадзе). Ёсць яшчэ адзін варыянт вывучэння замежнай мовы – “паштовы”. Карэспандэнцкія арыентаваныя на асаблівасці дадатковай адукацыі і прызначаныя для людзей, якія жадаюць самастойна вывучаць замежныя мовы. Такія курсы прапануюць вывучэнне каля дзевяці замежных моў. Бываюць часта скідкі. Таксама распаўсюджана, многім вядомая, акцыя як “Бясплатны пробны ўрок” абсалютна любой мовы. Увесь курс вывучэння складае 20 месяцаў. Гэта, напрыклад, англійская мова для пачаткоўцаў, а вось дзелавая англійская – усяго 7 месяцаў. Кошт навучання ў месяц складае прыблізна 218 тысяч (без скідкі). А за 20 урокаў тай жа англійскай, напрыклад, атрымоўваецца каля 4 мільёнаў. Да вучэбных матэрыялаў курса (падручнік, сшытак з практыкаваннямі, дыск і г.д.) часта прадугледжаны і дадатковыя (граматычныя даведнікі, кішэнныя слоўнікі). А практычныя і дамашнія заданні можна высылаць на праверку выкладчыку. Толькі варыянт з самастойным навучаннем будзе пасаваць, напэўна, уседлівым і старанным вучням. Які шлях абраць – вырашайце самі. Вынік у кожным разе будзе залежаць ад вашай напорыстасці, стараннасці і прагі да мэты. Колькі будзе каштаваць навучанне цягам шасці месяцаў?
Аляксандра ЭГЕРТ. Фота bridgechile.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вывучэнне замежнай мовы сёння не толькі модна і прэстыжна, але з’яўляецца і абавязковай умовай паспяховай кар’еры і будучыні, што імгненна адбілася на попыце...
|
|