Новыя назвы маладзечанскім вуліцам дадуць самі гараджане
06.04.2013
—
Разное
|
![]() Шыльды на некаторых маладзечанскіх дамах чакае чарговае абнаўленне. Маладзечанскі райвыканкам звярнуўся да жыхароў горада з прапановай даць імёны вуліцам, завулкам і праездам горада, якія пакуль не маюць назвы.Без назвы пакуль застаюцца вуліцы, што злучаюць Вялікі Гасцінец і Лібава-Роменскую вуліцу, а таксама Міру і Хмяльніцкага. Дзесяць новых імёнаў чакаюць вуліцы і завулкі раёна індывідуальнай забудовы Фестывальны, і сем – у паўднёвай частцы горада. Пасля таго, як да Маладзечна далучылі некалькі вуліц вёскі Рагазы, узнікла патрэба замяніць тыя назвы, якія ў горадзе ўжо ёсць. Таму Маладзечанская і Усходняя вуліцы Рагазаў таксама атрымаюць новыя назвы. Пяць вуліц і два праезды былой вёскі назваў пакуль не маюць. – Са сваімі прапановамі могуць звяртацца не толькі прадпрыемствы і арганізацыі, але і асобныя грамадзяне, – гаворыць начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Святлана Хрусталёва. – Прапанаваную назву трэба абавязкова абгрунтаваць. Аформіць яе можна ў адвольнай форме, а пасля накіраваць у райвыканкам па пошце, факсе ці даслаць на электронны адрас. Канчатковае рашэнне будзе прымаць камісія па перайменаванні вуліц, пасля яго зацвердзіць Маладзечанскі раённы Савет дэпутатаў. Свае прапановы з абгрунтаваннямі накіроўвайце на адрас: Маладзечна, вул. Прытыцкага 3-а, з пазнакай “Вывучэнне думкі грамадзян”. Альбо на электронны адрас: mol-ideologia@mail.ru ці прысылайце па факсе: 8 (0176) 77-03-41. Краязнаўца раіць надаць вуліцам мясцовы каларыт Мы папрасілі дапамагчы ацаніць, чые імёны варта ўшанаваць у назвах вуліц, краязнаўцу Міхася Казлоўскага. На яго думку, варта улічваць, наколькі постаць асобы, у гонар якой называюць вуліцу, застаецца важнай пасля смерці. Сярод названых людзей – толькі тыя, хто звязаны з Маладзечаншчынай. Спадар Міхась прапанаваў прозвішчы наступных асоб: Мікалая Ермаловіча, гісторыка, Юрыя Герасіменку-Жызнеўскага, мастака, Ядвігу Раздзялоўскую, мастачку, Зміцера Крачкоўскага, мастака, Пятра Бітэля, паэта, Яўгена Вярбіцкага, біяхіміка (нарадзіўся ў мястэчку Краснае). Вячаслава Селяха-Качанскага, опернага спевака, Івана Насовіча, мовазнаўцы, этнографа, Канстанціна Вераніцына, паэта, меркаванага аўтара паэмы “Тарас на Парнасе”, Апанаса Ярушэвіча, апошняга дырэктара Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, Рыгора Семашкевіча, пісьменніка, літаратуразнаўцы. Дарэчы будзе ў Маладзечне і вуліца Барыса Кіта, аднак варта ўлічваць, што вядомаму навукоўцу цяпер 103 гады, ён жыве ў Германіі. Аляксандра ПАРАХНЯ, Зоя ХРУЦКАЯ. Фота Ігара МАРОЗА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзечанскі райвыканкам звярнуўся да жыхароў горада з прапановай даць імёны вуліцам, завулкам і праездам горада, якія пакуль не маюць назвы.
|
|