Дзе танней маладзечанцам купляць бытавую хімію?. 21.by

Дзе танней маладзечанцам купляць бытавую хімію?

13.04.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“РГ” параўнала кошты на самыя папулярныя тавары бытавой хіміі і сродкі асабістай гігіены ў супермаркетах, спецыялізаваных крамах, на рынку і ў інтэрнет-краме.

У васьмі з дзевяці выпадкаў лідзіруюць па таннасці тавараў спецыялізаваныя крамы. Але і тут цэны неаднолькавыя. Напрыклад, розніца на дэзадарант дасягае чатырох тысяч рублёў.

А вось калі купіць пральны парашок у супермаркетах, то сямейны бюджэт пацерпіць яшчэ менш. Гэты тавар тут нават танней, чым у спецыялізаваных крамах.

 “На рынку танней” – міф

Пахадзіўшы па рынку я, мякка кажучы, была здзіўленая. У шок мяне прывёў кошт гелю для чысткі “Domestos”. На рынку ён каштуе амаль на 18 тысяч даражэй, чым у самай дарагой спецыялізаванай краме. Не раю купляць на рынку таксама пральны парашок і папяровыя насоўкі – яны там таксама найдаражэйшыя.

Каб знайсці неабходныя мне тавары, давялося абысці ўвесь рынак. Я знайшла ўсяго тры шапікі, дзе прадаюць “мыльна-бурбалачнае”, і ўсе яны на вуліцы. Патрэбны дэзадарант я так і не знайшла.

Некаторым прасцей заказаць прадукты раз на тыдзень па інтэрнэце і спакойна чакаць – усё прывязуць да канапы.

Кошты ў інтэрнэт-крамах у сярэднім на дзве тысячы рублёў ніжэйшыя, чым у супермаркетах, але без дастаўкі. Тым не менш, калі набраць шмат тавараў, дастаўка абыдзецца танна.

Эканомія ў тыдзень – 43 тысячы

Паводле нашых падлікаў, за адзін месяц можна зэканоміць 43 тысячы рублёў на бытавой хіміі, калі купляць па самых нізкіх цэнах.

КрамаПральны парашок “Мара”, 2кгГель для посуду “Fairy”, 500млГель для чысткі “Dome-stos“, 1лПарашок для чысткі “Comet”, 500г
Сярэдні кошт у спецы­ялізаваных крамах34 75014 20031 0008 700
Сярэдні кошт
у супермаркетах
35 10015 90036 1009 950
Кошты на рынку38 50016 30043 50010 000
Кошты ў інтэрнэт-
крамах
37 20015 50023 2009 500

 

КрамаМыла “Palmoliv”,   90гШампунь “Head&Shoulders”, 200млНасоўкі “Ruta”, 10штДэзадарант “Fa. Double power fresh”, 150мл
 Сярэдні кошт у спецы­ялізаваных крамах 6 850 28 100 1 000 20 900
 Сярэдні кошт
у супермаркетах
 8 300 30 350 1 150 23 200
 Кошты на рынку 8 600 32 700 1 300 –
 Кошты ў інтэрнэт-
крамах
 8 200 31 200 1 250 32 800

Ганна ШАКЕЛЬ, школа маладога журналіста.

Фота  vsezdorovo.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“РГ” параўнала кошты на самыя папулярныя тавары бытавой хіміі і сродкі асабістай гігіены ў супермаркетах, спецыялізаваных крамах, на рынку і ў інтэрнет-краме.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика