Беларусы едуць працаваць у экзатычныя краіны
14.04.2013
—
Разное
|
Як уладкавацца на працу за мяжой і не патрапіць у пасткі, якія расстаўляюць вярбоўшчыкі жывога тавару. Большасць працоўных мігрантаў выязджаюць на заробкі, звязаныя з фізічнай працай. Напрыклад, на будаўнічыя, сельскагаспадарчыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы. З ахвотай ідуць і ў сферу абслугоўвання. Найбольш значны паток працоўных мігрантаў у Беларусь – з краін СНД, пераважна з Расіі ды Украіны. Таксама едуць з Літвы, Турцыі, В’етнама. Па статыстыцы гарачай лініі “Ла Страда”, беларусы выязджаюць у 105 краін, сярод якіх ёсць даволі экзатычныя. Напрыклад, Йемен, Малі, Перу, Аман, Буркіна-Фасо. За гады працы сфармаваўся рэйтынг краін-лідараў: Германія, Расія, Вялікабрытанія і Італія. Беларусы ўсё яшчэ трапляюць у пасткі Яшчэ ёсць выпадкі, калі нашы людзі трапляюць у пасткі, якія расставілі вярбоўшчыкі жывога тавару. Каб не патрапіць у іх і засцерагчы сябе, усім, хто выязджае за мяжу на працу, трэба мець пры сабе копіі дакументаў. Гэта на выпадак, калі раптам яны згубяцца. Таксама страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хвароб, грошы, кантактныя тэлефоны, у тым ліку і тэлефоны бліжэйшых дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульстваў у краіне, дзе збіраецеся працаваць. Як уладкавацца на працу за мяжой Трэба памятаць, што ўладкоўваць беларусаў на працу за межамі краіны могуць толькі тыя юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць ліцэнзіі на такую дзейнасць. За мяжой неабходна стаць на часовы консульскі ўлік. Акрамя гэтага, у многіх краінах ёсць прадстаўніцтвы міжнародных арганізацый па міграцыі, адкрытыя гарачыя інфармацыйныя лініі па ахове правоў і інтарэсаў пацярпелых. Звесткі пра іх можна атрымаць ад ліцэнзіятаў, якія займаюцца працаўладкаваннем, альбо ў Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі, а таксама на сайце МУС Беларусі. Падрабязную інфармацыю аб парадку працаўладкавання за межамі Беларусі, а таксама аб арганізацыях, якія маюць ліцэнзіі на такую дзейнасць, можна атрымаць па тэлефоне “гарачай лініі” Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС (тэлефон 218 52 64). Працоўныя мігранты могуць працаваць у Беларусі толькі тады, калі ў іх ёсць спецыяльны дазвол і заключаны працоўны дагавор. Спецыяльны дазвол выдаецца замежніку, які не мае дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі па хадайніцтве наймальніка ў Беларусі. Даведка “РГ”. У сувязі з уступленнем у сілу ад 1 студзеня 2012 года Пагаднення аб прававым статусе працоўных мігрантаў і членаў іх сямей, якое тычыцца жыхароў Беларусі, Казахстана і Расіі, не трэба для грамадзян гэтых краін спецыяльных дазволаў, каб працаваць на тэрыторыі гэтых бакоў. Працоўны мігрант з гэтых дзяржаў і яго сям’я вызваляюцца ад рэгістрацыі (пастаноўкі на ўлік па месцы прыбыцця) ва ўпаўнаважаных органах дзяржавы-працаўладкавання на працягу 30 сутак з даты ўезду. Ірына СКВАРЦОВА, інспектар аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Маладзечанскага РАУС. Фота nevseoboi.com.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як уладкавацца на працу за мяжой і не патрапіць у пасткі, якія расстаўляюць вярбоўшчыкі жывога тавару. |
|