Топ-5 экалагічных парад на кожны дзень. 21.by

Топ-5 экалагічных парад на кожны дзень

30.04.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Я не кіраўнік экалагічных арганізацый, каб ратаваць прыроду!” – кажуць некаторыя з нас, чытаючы інфармацыю на “зялёную” тэматыку. Але для таго, каб палепшыць стан экалогіі на ўзроўні сваёй сям’і, і не трэба глабальных перамен. Пачаць можна з дробязяў.

Хіба гэтыя дробязі палепшаць стан экалогіі? Так, адказваюць эколагі. Да таго ж яны дапамогуць зэканоміць сямейны бюджэт. Варта звярнуць увагу на пяць момантаў з жыцця вашай сям’і. У сітуацыі дапамагае разабрацца Дар’я Чумакова, супрацоўнік праграмы па ўстойлівым ладзе жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў (Мінск).

Рэжым чакання

Пакідаць электрапрыборы ў рэжыме чакання даўно стала нормай. Пакінуўшы гарэць маленькую чырвоную лямпачку ў тэлевізары, яго можна лёгка ўключыць пры дапамозе пульта, не кранаючыся з месца.

У рэжыме чакання мы пакідаем музычныя цэнтры, відэапрайгравальнікі, ноўтбукі і камп’ютары. Асабліва часта не выключаем офісную тэхніку на працы.

Падвесці вынікі можна, зрабіўшы невялікія падлікі. Так, сучасны тэлевізар “Гарызонт”, які штодзённа пакідаюць у рэжыме чакання на некалькі гадзін, у год спажывае 72 кВт/гадзіну. Цяпер плата за 1 кілават у гадзіну са звычайным лічыльнікам складае 382,4 рубля.

Такім чынам, проста пастаянна выключаючы тэлевізар, у год можна зэканоміць каля 27 тысяч рублёў. Дадайце да гэтага іншую тэхніку, якая ёсць у вас дома.

Простае выключэнне электрапрыбораў дазволіць зэканоміць і электраэнергію, і грошы.

Чыстка зубоў

Не кожны задумваецца над тым, колькі вады можа без патрэбы выцечы ў каналізацыю, калі не закрываць кран падчас чысткі зубоў. Нават калі сам працэс займае менш, чым рэкамендаваныя стаматолагамі тры хвіліны, вады пры ім губляецца нямала.

Падчас аднаго галення ці чысткі зубоў у сярэднім губляецца каля 9 літраў вады!

З улікам таго, што адзін кубаметр вады каштуе 1450 рублёў (без перавышэння нормы ў 140 літраў у дзень на чалавека) можна падлічыць, колькі канкрэтна для вас абыходзіцца штодзённае наведванне ванны.

Парада простая: закрывайце кран на час гэтых працэдур.

Пластыкавыя пакеты

Пасля кожнага паходу ў краму ў многіх сем’ях з’яўляюцца новыя пластыкавыя пакеты. У некаторых крамах іх нават даюць бясплатна, і тады рэдка хто задумваецца, браць ці не.

– Між іншым, жыццё аднаго пакета можа доўжыцца хвілін пяць, – каментуе Дар’я Чумакова. – А пасля на сметніку ён будзе раскладацца ад 400 да 1000 гадоў.

Цудоўная альтэрнатыва пластыкавым пакетам – палатняныя торбы. Яны не толькі праслужаць даўжэй, але і больш зручныя: торбу можна закінуць на плячо, а не толькі несці ў руках.

Падзарадныя прылады

Часта можна пабачыць падзарадныя прылады, якія ўключаныя ў разетку. Тэлефон ці ноўтбук пры гэтым даўно зарадзіліся і знаходзяцца ў іншым пакоі. Навошта вымаць падзараднае, калі праз пару гадзін яно зноў можна спатрэбіцца? Такія думкі падводзяць многіх.

Па-першае, пакінутая без прыбора падзарадная прылада небяспечная з пункту погляду пажарнай бяспекі. Па-другое, яна працягвае спажываць электраэнергію. А паколькі прыбор не падключаны, электраэнергія выкідваецца ў паветра. Хоць і на невялікім узроўні, але гэта павялічвае выкід вуглякіслага газу ў паветра.

За гадзіну працы “ўхаластую” падзараднае ад мабільнага тэлефона спажывае каля 6 Ват. У пераліку на грошы старты атрымліваюцца мізэрныя (каля двух рублёў у гадзіну). Але варта памятаць і пра пажарную бяспеку, і пра выкіды вуглякіслага газу.

Туалетная папера

З сучаснымі прапановамі туалетную паперу ў краме можна выбіраць гадзінамі: яна знойдзецца ў любым колеры і з любым пахам, а таксама з рознымі ўзорамі. Эколагі ж раяць набываць паперу, зробленую з макулатуры.

У суседняй Расіі штогод каля 10 тысяч гектараў лесу ідзе менавіта на выраб туалетнай паперы.

– Невядома, якія віды дрэў і якога ўзросту тут улічваліся, – кажа Дар’я Чумакова. – Але я не чула, каб падобныя падлікі праходзілі ў Беларусі.

Дык ці варта пускаць дрэвы на тое, каб туалетная папера была бялюткай і пахла парфумай для таго, каб пасля выкарыстаць яе па прызначэнні? На гэтае пытанне кожны пакупнік адказвае самастойна.

Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота o-zubah.ru.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Я не кіраўнік экалагічных арганізацый, каб ратаваць прыроду!” – кажуць некаторыя з нас, чытаючы інфармацыю на “зялёную” тэматыку. Але для таго, каб палепшыць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика