Разумныя канікулы. 21.by

Разумныя канікулы

22.05.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Моладзь Міншчыны на парозе працоўнага лета.

Сёння ў Жодзіне праходзіць форум дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў «Разумныя канікулы на Міншчыне: адпачывай, загартоўвайся, працуй і развівайся». Яго ўдзельнікі наведаюць маладзёжны горад «Лідарград», прымуць удзел у прэзентацыях студэнцкіх і валанцёрскіх атрадаў, аздараўленчых лагераў. Камандзіры зводных студэнцкіх атрадаў адрапартуюць аб гатоўнасці да працоўнага лета і атрымаюць адпаведныя пуцёўкі.

Сёлета ў студэнцкіх атрадах вобласці будуць працаваць больш як 3 тысячы маладых людзей. Іх прымуць 126 арганізацый. Разам з тым на Міншчыне арганізуюць 134 лагеры працы і адпачынку, дзе адпачнуць з карысцю 2,2 тысячы падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Школьнікі змогуць дапамагчы ва ўборцы ўраджаю, у праполцы лесапасадак, зоймуцца азеляненнем гарадоў і пасёлкаў.

Арганізатары форуму прадугледзелі вельмі насычаную і цікавую азнаямляльную праграму. Юнакі і дзяўчаты змогуць наведаць буйнейшыя прадпрыемствы горада, паглядзець, як там працуюць людзі, на якім узроўні развіваюцца вытворчасці. У прыватнасці, фарумчан прымуць вядомыя БелАЗ, «Світанак», «Кавальскі цэх цяжкіх штамповак», навукова-практычныя цэнтры НАН Беларусі па жывёлагадоўлі і земляробстве, прафесійна-тэхнічны ліцэй, хлебазавод, гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях і шэраг іншых.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жодзіне праходзіць маладзёжны форум «Разумныя канікулы»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика