У Маладзечанскім раддоме мужчыны млеюць, але трымаюцца на нагах
14.10.2013
—
Разное
|
Насупраць маладзечанскай радзільні шмат надпісаў з падзякай. Радзільны дом – гэта першае месца ў жыцці амаль кожнага чалавека. Напярэдадні Дня Маці, мы завіталі сюды, каб пагаварыць з людзьмі, якія кожны дзень дапамагаюць здзейсніцца дзіву, якое называецца нараджэнне чалавека.Нашы пытанні загадчыцы радзільнага дома Таццяне Гісіч. − Што значыць быць мамай? − Стан мамы можна апісаць як пяшчота, хваляванне, клопат, слёзы радасці, пачуццё любові. Быць маці − гэта асаблівы дар. Жанчына да родаў і пасля − два розныя чалавекі. Мацярынства робіць дабрэй. − Колькі адразу мам можа прыняць маладзечанскі раддом? − У пасляродавым аддзяленні могуць знаходзіцца 40 мам. Калі колькасць іх большая, то мы, канешне, рыхтуемся да гэтага, прапануем месцы ў раддоме ў Вілейцы. Ганна Раманоўская стала мамай упершыню. − А ў якія месяцы нараджаецца большая колькасць дзяцей? − Самыя багатыя месяцы на дзетак былі ў нас у студзені, красавіку, чэрвені. У гэтыя месяцы нараджалася прыкладна на 40 дзетак больш, чым у такія ж месяцы летась. Ужо сёння ў нас нарадзілася на 140 дзяцей больш, чым у мінулым годзе. Прычым з іх − 11 пар двайнятак. − Што вы параіце жанчынам, якія вырашылі стаць маці? − У нашай жаночай кансультацыі кваліфікаваныя спецыялісты адкажуць на ўсе пытанні, параяць, якія аналізы трэба здаць. Для цяжарных жанчын у нас працуе школа будучых бацькоў. З першых месяцаў цяжарнасці нашы спецыялісты будуць побач, раскажуць, як падрыхтавацца да родаў, як паводзіць сябе на родах, што павінен ведаць будучы бацька. − Ці многа пар, якія жадаюць нараджаць сумесна? − Ведаеце, не. За гэты год у нас было толькі 10 пар, якія нараджалі дзіця ў сямейнай радзале. Але мы раім маладым мамам нараджаць дзяцей не з мужамі, а з мамамі, бабулямі, сёстрамі, адным словам з людзьмі, якія ведаюць, што такое працэс родаў. Зоя Канановіч нарадзіла шостае дзіця. − Здараліся выпадкі, каб муж губляў прытомнасць? − Не, каб так, што даводзілася б прыводзіць маладога бацьку ў пачуццё, то не. Гэта добра, калі родны чалавек прысутнічае на родах, гладзіць па галоўцы ці па жывоціку. У асноўным, шчасце татаў мы бачым тады, калі жанчына выпісваецца з раддома. Тут і шарыкі выпускаюць у паветра, і надпісы пад вокнамі на асфальце пішуць, і лімузіны заказваюць, усё часцей на ўласных машынах пішуць: “Дзякуй за сына ці за дачку”, тут і фатографы, і відэакамеры. Такі цуд − дзіця нарадзілася! Гэтымі днямі Ганна Раманоўская стала мамай упершыню, а для Зоі КанановічЭмануіл ужо шостае дзіця. І на маё пытанне аб тым, што для іх значыць быць мамамі, Ганна адказала, што быць маці − гэта самае вялікае шчасце, радасць, цуд. Зоя ж сказала, што, нарадзіўшы шэсць дзяцей, яна так і не ведае адказу на гэта пытанне. Але ў адным жанчыны сышліся: сям’я, дзе адно дзіця, не зусім сям’я. І толькі тупат некалькіх пар маленькіх ножак робяць дом утульным, бацькоў – багатымі, а жыццё – шчаслівым. Наталля ТУР. Фота Наталлі ТУР. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радзільны дом – гэта першае месца ў жыцці амаль кожнага чалавека. Напярэдадні Дня Маці, мы завіталі сюды, каб пагаварыць з людзьмі, якія кожны дзень дапамагаюць...
|
|