Анамалія ў Маладзечне: у кастрычніку зацвіла яблыня. 21.by

Анамалія ў Маладзечне: у кастрычніку зацвіла яблыня

21.10.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сусед гаспадара дрэва Пётр Цыгалка здзіўляецца незвычайнай з’яве.

Дрэва, на якім побач з чырвоным яблыкам з’явіўся цвет, заўважылі ў Маладзечне ў раёне Лясных па вуліцы Полацкай.

На ўчастку гаспадара, 23-гадовага Антона Салагуба, яго пасадзілі яшчэ чатыры гады таму. Аднак каб дрэва і цвіло, і плоданасіла адначасова, ды ў кастрычніку, здараецца ўпершыню.

– Бачыў, каб вішні цвілі восенню, але каб яблыня – першы раз, – кажа сусед гаспадара незвычайнага дрэва Пётр Цыгалка.

А яго жонка заўважае, што такая з’ява да нейкай прыкметы. Але да якой, дакладна не ведае.


Садавод: “Гэта ж няпраўда!”

Вілейскі садавод Міхаіл Ермаковіч ужо цягам 30 гадоў займаецца вырошчваннем і продажам саджанцаў на маладзечанскім рынку райспажыўтаварыства. Шмат дрэў пабачыў, але каб такое – ўсяго некалькі разоў.

– Гэта ж няпраўда! – адрэзаў спадар Міхаіл, калі мы папрасілі яго патлумачыць, што тут да чаго.

Аднак калі мы сказалі, што такое дрэва бачылі на свае вочы і маем фота, ён дадаў:

– Неяк давялося прадаваць трохгадовы саджанец, які таксама цвіў восенню. Праўда, яблыкаў на ім не было. Такое здараецца, калі рэзка змяняецца надвор’е: пацяпленне, пахаладанне і зноў пацяпленне. Але гэта нядобра, бо пасля дрэва можа пачаць хварэць, таму што ўсю энергію аддасць на тое, каб перажыць такі нестабільны перыяд. Перазімаваць дрэву будзе цяжка. Можа здарыцца, што вясной яно не зацвіце ці ўвогуле перастане плоданасіць.

Кошт на саджанцы яблынь на маладзечанскім рынку райспажыўтаварыства ад 60 да 150 тысяч рублёў. Кошт залежыць ад узросту саджанцаў.


Распаўсюджаная з’ява

Так лічыць настаўніца біялогіі маладзечанскай СШ №5 Алена Парахня:

– Гэта з’ява даволі распаўсюджаная. Падобнае здараецца, калі трымаецца цёплае надвор’е. Хаця сёлета восенню надвор’е якраз пераменнае. Увогуле ў апошнія гады такія выпадкі сустракаюцца ўсё часцей і часцей у розных рэгіёнах Беларусі. Не думаю, што гэта добра адаб’ецца на дрэве, бо энергія на цвіценне пайшла перад зімой. А ў гэты час яно павінна назапашваць у сабе пажыўныя рэчывы, а не расходаваць.

Настасся РОЎДА, Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота аўтараў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дрэва, на якім побач з чырвоным яблыкам з’явіўся цвет, заўважылі ў Маладзечне ў раёне Лясных па вуліцы Полацкай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика