Аўтобус Краснае-Ілья не мяняе расклад. 21.by

Аўтобус Краснае-Ілья не мяняе расклад

22.10.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


I

У панядзелак, 21 кастрычніка, у Раёўцы адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі аўтапарка №4 і мясцовымі жыхарамі.

− Расклад аўтобуса застаецца ў моцы, − пракаментаваў сітуацыю намеснік дырэктара па перавозках аўтапарка Віктар Руткоўскі. −  На сустрэчы мы гэта патлумачылі жыхарам.

Чытач Алег, які звярнуўся па дапамогу ў рэдакцыю “РГ”, прапаноўвае сваю версію, чаму можа падацца, што гэты рэйс не вельмі папулярны:

− Збіраюцца адмяніць маршрутны аўтобусны рэйс Краснае-Ілья, які ідзе праз Раёўку. Маўляў, з-за малой колькасці пасажыраў. Але, як часам здараецца, кіроўцы проста не даюць білетаў. Хоць аўтобус і адыходзіць цалкам запоўнены. Вось і ў суботу вечарам (18:20) аўтобус быў запоўнены цалкам, людзі стаялі, а білеты мала хто атрымаў.

Алег дадае, што на сустрэчы прадстаўнік аўтапарка сказаў, што продаж білетаў будзе на кантролі.

Чытач абгрунтоўвае, чаму гэты рэйс для многіх вельмі важны:

− Для жыхароў Раёўкі ды іншых вёсак (Шыпкоў, Сакалоў, Ільі) адмена рэйса была б сапраўднай бядой. Аўтобус ходзіць з Краснага на Ілью у будні тры разы на дзень (адпраўленне ў 8:20, 14:20, 18:20), у выхадныя, у 12:30, дадаецца рэйс з Краснага. Потым аўтобус вяртаецца з Ільі назад.

Штодня кожным рэйсам карыстаюцца некалькі дзясяткаў чалавек.

Людзі ездзяць у Маладзечна, Мінск, Краснае па сваіх справах і на працу, у Раёўцы ж ужо каторы год не працуе кардонная фабрыка, і людзі сядзяць без працы. Штодня паўтара дзясятка чалавек з той жа Раёўкі дабіраецца да Краснага, каб потым ехаць на працу на керамічны завод у Радашкавічах. Працуюць людзі таксама ў Красным, у Чысці на “Забудове”. Нямала людзей дабіраецца з Ільі на электрычку ў Краснае (станцыя Уша).

У той Раёўцы жыве каля 500 чалавек. Заказаць таксі з Маладзечна каштуе больш за 100 тысяч рублёў. Далёка не кожнаму гэта па кішэні. Са знікненнем аўтобуса людзі (а вялікую колькасць складаюць пажылыя) пазбавяцца проста магчымасці самім дабрацца да бальніцаў у Чысці ці Маладзечне.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота sdi-tiru.livejournal.com.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак, 21 кастрычніка, у Раёўцы адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі аўтапарка №4 і мясцовымі жыхарамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика