«А строй гітары не церпіць фальшу…»
29.10.2013
—
Разное
|
Студатрад — гэта яшчэ і пашырэнне кругагляду, сяброўства, конкурсы Папрасі сёння любога прадстаўніка старэйшага пакалення падабраць сінонім да слова «студатрад», і ён скажа, што гэта рамантыка. Паездкі, паходы, гітары, сяброўства. Вера, што тое, што ты ствараеш, важна і патрэбна. Напэўна, менавіта з такімі думкамі паўстагоддзя таму ехалі ва Уральскую вобласць Казахстана 2500 студэнтаў з 16 ВНУ Беларусі. Працоўны семестр доўжыўся 70 дзён. Зводны атрад удзельнічаў у будаўніцтве аб’ектаў жыллёвага і культурна-бытавога прызначэння ў 41 гаспадарцы краю. Тады ў стэпе было пабудавана 100 жылых дамоў, 18 інтэрнатаў, 34 культурна-бытавыя аб’екты, 6 майстэрняў, 8 школ, лазні, склады... Але ці актуальна сёння тое, што было 50 і больш гадоў таму? Адказ на гэтае пытанне адназначны. Без сумнення, усё цячэ і змяняецца, як змяняецца жыццё і яго прыярытэты. Але ж і студатрадаўскі рух не стаіць на месцы, а становіцца больш сучасным, мяняецца з улікам патрэб тых сфер, дзе задзейнічаны байцы студатрадаў, з улікам інтарэсаў саміх маладых людзей. Застаюцца сутнасць, традыцыі. Гэта па-ранейшаму не толькі праца дзеля працы, а крыху больш: пашырэнне кругагляду, сяброўства, конкурсы. Гэта, як і ў ранейшыя часы, магчымасць паглядзець іншыя гарады і краіны, пазнаёміцца з іх культурнымі традыцыямі, пагутарыць з аднагодкамі. Толькі сёння не трэба дзеля гэтага цярпець нягоды, жыць у бараках і грэцца ля вогнішча. Сёння паездкі за тысячы кіламетраў дастаткова камфортныя, але самі па сабе займальныя. Традыцыйна студэнты беларускіх ВНУ выязджаюць у Краснадарскі край, Падмаскоўе, Забайкалле, на Ямал. Конкурс у такія атрады, кажуць у ВНУ, заўсёды высокі. А яшчэ студатрад дае магчымасць адчуць, што ты займаешся важнай справай. Як? Паглядзіце на пералік аб’ектаў, на якіх працуюць сучасныя студатрадаўцы. Толькі ў гэтым годзе ў іх ліку — Студэнцкая вёска, аквапарк на праспекце Пераможцаў у Мінску, культурна-забаўляльны спартыўны комплекс «Чыжоўка-Арэна», гасцініца «Беларусь», парк імя 900-годдзя Мінска. Гэта тое, што кожны запомніць на ўсё жыццё, пра што будзе распавядаць дзецям і ўнукам. Пра гэта не па чутках ведае камандзір аднаго са студатрадаў БДУІР трэцякурснік факультэта ФІТК Раман Богуш, каманда якога ў гэтым годзе стала па выніках працоўнага семестра лепшай у ВНУ. Хлопцы працавалі ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Паводле яго слоў, ён і яго байцы ўвесь час адчувалі тую адказнасць, якая ім выпала. Напэўна, такая пазіцыя не выпадковая. У ВНУ асаблівае стаўленне да студатрадаўскага руху яшчэ і таму, што рэктар БДУІР Міхаіл Батура і сам — былы студатрадавец, сем разоў узначальваў атрад з 1,5 тысячы байцоў у Томскай вобласці. «Я рады, што цяпер адраджаецца студэнцкі будатрадаўскі рух, — кажа ён. — Няхай пакуль не ў такіх маштабах, як гэта было ў савецкі час, але ў нас усё яшчэ наперадзе». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студатрад — гэта яшчэ і пашырэнне кругагляду, сяброўства, конкурсы...
|
|