Выставу ў Мядзеле адкрывалі рускія і нямецкія салдаты ды Іван Айплатаў. 21.by

Выставу ў Мядзеле адкрывалі рускія і нямецкія салдаты ды Іван Айплатаў

25.11.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


госці ў форме рускіх і нямецкіх салдат на адкрыцці выставы

У нядзелю, 17 лістапада, ля музея Народнай славы праходжваліся салдаты ў форме часоў Першай сусветнай вайны, гучалі песні тых гадоў. Гэта адкрывалася выстава “Першая сусветная вайна — рэха памяці”.

На адкрыццё прыехалі ўдзельнікі мінскіх груп ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Эпоха”, “Таварышы па зброі”, “54-ы Мінскі пяхотны полк Рускай імператарскай арміі”.

– Я ў форме радавога 119-га Каломенскага пяхотнага палка. Ён размяшчаўся ў Мінску і камплектаваўся ўраджэнцамі Мінскай губерні, – расказвае удзельнік групы “Эпоха” Сяргей. – Мяне цікавіць гісторыя ваеннага касцюма – у прыватнасці, Першай сусветнай, бо гэта вайна забытая для нас. А мы ж стаім на зямлі, якая такія бурныя падзеі перажыла.

На адкрыцці было пароўну салдат у форме рускай і германскай армій.  Напрыклад, Сяргей Захараў прадстаўляў 75-ю рэзервовую дывізію 250-га рэзервовага палка кайзераўскай арміі, салдаты якой якраз ваявалі на тэрыторыі Мядзельшчыны.

 

– Мы займаемся гісторыяй уніформы не толькі Германіі. Але калі ж разглядаць Рускую армію, то яна ж з некім ваявала, – тлумачыць ён. – І калі рускага салдата людзі яшчэ неяк уяўляюць, то германскага – даволі слаба. А як можна паказаць людзям, як выглядаў германскі салдат? Самы лепшы варыянт – апрануць форму. Лепш адзін раз убачыць, чым сто раз пачуць.                                                                                    

Госці з Мінска расказалі пра гісторыю палкоў, форму якіх рэканструявалі, пра тое, як мянялася форма з пачаткам ваенных дзеянняў – усё рабілася для таго, каб была была менш заметнай і больш простай і зручнай. Адказалі на пытання наведвальнікаў, падзяліліся інфармацыяй пра ваенныя дзеянні на Мядзельшчыне.

На выставе можна пабачыць узоры абмундзіравання, амуніцыі, ўзнагароды і знакі адрознення, а таксама прадметы побыту вайскоўцаў рускай і нямецкай армій. Гэта экспанаты з фондаў музея і прыватнай калекцыі патомнага казака з Мінска Ігара Бабіцкага. Завітаў калекцыянер у Мядзел не адзін: яго сын Арцём паказаў тут уменне ўпраўляцца з шашкай. Прыехаў і добры знаёмы Ігара Бабіцкага – вядомы беларускі дызайнер Іван Айплатаў. Дарэчы, ён стварыў адзін з экспанатаў – форму юнага казака.

Дырэктар музея Святлана Чарняўская расказала, што гэта выстава пачынае цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. Пазнаёміцца з выставай можна будзе да Новага года.                      

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 17 лістапада, ля музея Народнай славы праходжваліся салдаты ў форме часоў Першай сусветнай вайны, гучалі песні тых гадоў. Гэта адкрывалася выстава...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика