Усё для падарожжаў
05.12.2013
—
Разное
|
На Смаргоншчыне ствараецца кластар «Паўночныя Афіны». У яго ўвойдуць усе зацікаўленыя ва ўстойлівым развіцці турыстычнага патэнцыялу рэгіёна арганізацыі і прадпрыемствы — гэта гасцініцы, аграсядзібы, прадпрыемствы грамадскага харчавання, фермерскія гаспадаркі і іншыя. — Сярод першачарговых планаў — правесці адукацыйныя мерапрыемствы для гаспадароў аграсядзіб, прадстаўнікоў малога бізнесу і рамеснікаў па пытаннях вядзення бізнесу ў сферы экатурыстычных паслуг, стварыць сельскі мала-дзёжны бізнес-інкубатар у вёсцы Залессе, усталяваць партнёрскія сувязі з прадстаўнікамі экатурыстыч-ных кампаній Польшчы і Літвы, — паведаміла дырэктар аднайменнага смаргонскага дабрачыннага фонду Ала Шыцікава. У бліжэйшы час будзе створаны цэнтр кааперацыі і кіравання кластарам, адкрыюцца яго філіялы. Плануецца таксама ініцыяваць стварэнне новых аграсядзіб, павялічыць спектр турыстычных паслуг. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Смаргоншчыне ствараецца кластар «Паўночныя Афіны» |
|