Чатырохгадовага хлопчыка, які збег ад п’яных бацькоў, знайшлі ў полі. 21.by

Чатырохгадовага хлопчыка, які збег ад п’яных бацькоў, знайшлі ў полі

05.12.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У аўторак, 3 снежня, хлопчыка, які жыве ў вёсцы Калодчына на Вілейшчыне, знайшлі непадалёк на полі мясцовыя жыхары.

Людзі, убачыўшы на полі хлопчыка, ды яшчэ аднаго, якому на выгляд не больш за 3-4 гады, спыталі, што ён тут робіць. Той адказаў, што збег.

– З намі выехала група па справах непаўналетніх, спецыялісты аддзела адукацыі, – распавядае намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. – Высветлілася, што хлопчыку чатыры гады. Ён жыве ў вёсцы Калодчына разам з маці і яе сужытнікам.  Маці – 34 гады, сужытніку – 45.

Сюды сям’я пераехала паўтара месяца таму. Прыехалі з Добрушскага раёна.

3 снежня ён быў разам з імі дома. Бацькі пачалі піць і хлопчык, не вытрываўшы такой “карціны”, збег.

Калі міліцыя прыехала ў дом да бацькоў, яны былі ўжо ў неадэкватным стане. На пытанне, дзе іх дзіця, адказалі, што ў суседняй вёсцы ў сваякоў.

– Яны забыліся, што дзіця было разам з імі, – адзначае Андрэй Дударчык. – У доме поўная антысанітарыя, у халадзільніку прадуктаў няма.

Цяпер пачалася праверка па крымінальна-працэсуальным кодэксе тых фактаў, якія б пацвердзілі няправільныя паводзіны бацькоў. Тады ўзбудзяць крымінальную справу.

Хлопчыка з сям’і забралі. Ён у прытулку.

Інфармацыя аб тым, што сям’я праблемная, накіраваная ў райвыканкам.

Настасся РОЎДА.

Фота google.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 3 снежня, хлопчыка, які жыве ў вёсцы Калодчына на Вілейшчыне, знайшлі непадалёк на полі мясцовыя жыхары.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика